Дашкевіч падкінуў працы Канстытуцыйнаму суду

Дашкевіч падкінуў працы Канстытуцыйнаму суду

Інфармацыйна-асьветніцкая ўстанова “Платформа” просіць Канстытуцыйны суд РБ праверыць на канстытуцыйнасьць шэраг нарматыўна прававых актаў.

Аснову зварота ў канстытуцыйны суд склала сытуацыя вакол старшыні МФ Зьмітра Дашкевіча падчас адбыцьця пакараньня ў ПК-9 г. Горкі з 24 чэрвеня па 19 жніўня 2011 г. Нагадаем, у гэты прамежак часу Зьмітру Дашкевічу адмаўлялі ў спатканьнях не дазвалялі нават сустрэчы з адвакатам, што выклікала розгалас у грамадзтве, пасьля чаго Дашкевіча перавялі ў іншую калёнію — ПК-13 у Глыбокім.

Зыходзячы з гэтага аўтары зварота просяць прызнаць, што нормы ч.6 арт. 83 Крымінальна-выканаўчага кодэксу РБ і п 181 Правілаў унутранага распарадку не адпавядаюць нормам Канстытуцыі Беларусі й Прынцыпу 18 Зводу прынцыпаў абароны зьняволеных асобаў, які быў прыняты рэзалюцыяй 43/173 Генэральнай Асамблеяй ААН 9 сьнежня 1988 г.

Камэнтар ад Насты Палажанкі, аднога з лідэраў Маладога Фронту і нявесты Дзмітрыя Дашкевіча:

— Вельмі важнае рашэнне накіраваць падобны запыт у Канстытуцыйны Суд. Па папярэдніх зваротах у Пракуратуру сапраўды маюцца адказы адносна таго, што было выяўлена парушэнне права на абарону ў Зьміцера. Гэта значыць, што тыя правілы і акты каторыя існуюць у падпарадкаванніі калоній – ня маюць поўнай законнасці, а гэта значыць, што гэтымі артыкуламі з Правілаў  яны прыкрываюць свае інтарэсы, прыстойнасцю, этычнасцю і законнасцю каторые не вылучаюцца. Таму варта раставіць кропкі над І. Калі гэта ёсць парушэннем на абарону, як сцвярджае Пракуратура – падобны артыкул правіла унутранага распарадку супрацьлеглы праву, што дае Канстытуцыя.

Гэтаксама вельмі важна мець адзнаку дзеянням Адміністрацыі ПК-9 не толькі ад Пракуратуры, але і ад Канстытуцыйнага Суду. Гэта дасць нам магчымасць давесці сваю справу да канца ў дачыненні да таго жаху, што яны рабілі з Дашкевічам Д.  і не даць магчымасці ім і іншым кіраўнікам калоній “бравіраваць” падобным карыстаннем сваіх правілаў на карысць сабе і ставіць іх вышэй за Канстытуцыю.

Паводле http://PlatformaRB.com/

Падзяліцца:

Каментары

  1. antiluk (Oct 27, 2011:22:02)Адказаць

    “што выклікала розгалас у грамадзтве, пасьля чаго Дашкевіча перавялі ў іншую калёнію — ПК-3 у Глыбокім.” Зьміцер зараз сядзіць у ПК-13, ПК-3 гэта “Віцьба”