- Малады Фронт - http://mfront.net -

Дашкевіч сядзіць у адзіночцы

Адвакатка Марына Кавалеўская наведала зьняволенага кіраўніка «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча ў Глыбоцкай калёніі.

Марына Кавалеўская паведаміла Ўладзімеру Палажанку, бацьку Насты Палажанкі, нявесты Зьмітра, што Дашкевіч сядзіць у адзіночнай камэры.

Дашкевіч заявіў адвакатцы, што ня мае прэтэнзіяў да адміністрацыі калёніі.

Кавалеўская таксама паведаміла, што Дашкевіч пачуваецца нармальна.

Зьміцер Дашкевіч пацьвердзіў адкаватцы Марыне Кавалеўскай словы [1]былога кандыдата на прэзыдэнта, палітзьняволенага Андрэя Саньнікава пра пагрозы жыцьцю і Дашкевіча, і самога Саньнікава.

28 верасьня Ірына Халіп пераказала журналістам словы свайго мужа Андрэя Саньнікава. Халіп заявіла, што ў магілёўскім і віцебскім ізалятарах да Саньнікава падыходзілі вязьні і папярэджвалі, што ёсьць пагроза ягонаму здароўю і жыцьцю, што яго могуць не давезьці да Бабруйску і нават забіць. Тое самае, паводле Халіп, вязьні казалі і пра Зьмітра Дашкевіча.

Зьмітра Дашкевіча этапавалі ў Глыбоцкую калёнію 27-га верасьня.

26 верасьня бацька Насты Палажанкі Ўладзімер атрымаў ад Дашкевіча ліст, у якім той прасіў пра тэрміновую сустрэчу з адвакатам. Дашкевіч адправіў ліст з транзытнай камэры ў Магілёўскім СІЗА.

Сама Наста Палажанка [2], намесьніца Дашкевіча ў кіраўніцтве арганізацыі «Малады фронт» [3], адбывае цяпер 11 сутак арышту. 19 верасьня яе і былога палітвязьня Ўладзімера Яроменка затрымалі, калі яны меліся вывесіць у Менску нацыянальныя сьцягі.

Зьмітра Дашкевіча асудзілі на 2 гады зьняволеньня нібыта за хуліганства. Суд прызнаў, што 18 сьнежня Зьміцер Дашкевіч і актывіст «Маладога фронту» Эдуард Лобаў зьбілі ў Менску мінакоў.

Дашкевіч і Лобаў сваёй віны не прызналі і заявілі, што гэта была правакацыя спэцслужбаў напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

www.svaboda.org [4]