Дашкевіч спыніў галадоўку!

Дашкевіч спыніў галадоўку!

Як паведаміла Наста Палажанка, якая разам з адвакатам ездзіла ў Мазырскую калонію, Дашкевіч спыніў галадоўку пратэсту, якая цягнулася 15 дзён:

«Ад сёння спыніў галадоўку, бо да яго абсалютна змянілі стаўленне. Размаўляюць з ім паважліва і вядуць сябе прыстойна.

Дашкевіч пераведзены з карцара ў памяшканне камернага тыпу на месяц. Ён лічыць гэта безумоўнай перамогай і перадае падзяку асабліва журналістам і праваабаронцам, а таксама ўсім неабыякавым людзям, сваім паплечнікам. Яшчэ вельмі ўдзячны Папу за словы падтрымкі, якія Змітру перадаў падчас сустрэчы апостальскі нунцый», — кажа нявеста палітвязня Наста Палажанка.

Зміцер Дашкевіч выглядае вельмі схуднелым, але настрой у яго бадзёры, кажа Наста Палажанка. Паводле яе звестак, вязня на месяц перавялі ў ПКТ — гэта памяшканне камернага тыпу.

Падзяліцца:

Каментары