Дашкевіч: трэсці сваімі геніталіямі — гэта не праява свабоды

Дашкевіч: трэсці сваімі геніталіямі — гэта не праява свабоды

Прадстаўнікам гей-лобі не падабаецца, што «Малады фронт» «заўсёды і ўсюды заяўляе, што мы супраць гей-парадаў і не дапусцім ўсёй гэтай педэрастыі». Пра гэта заявіў лідар арганізацыі Зміцер Дашкевіч. «З-за гэтага, дарэчы, у нас адсутнічае фінансавая падтрымка з боку міжнародных фондаў», — адзначыў ён.

Палітык не лічыць «праявамі свабоды і дэмакратыі сітуацыю, калі людзі выходзяць на вуліцы, трасуць сваімі геніталіямі і патрабуюць права на ўсынаўленне дзяцей». «Бацькі-заснавальнікі ЗША казалі пра тое, што не можа быць дэмакратыі без Бога і Бібліі. І мне мая Біблія і мой Бог забараняюць прызнаваць правы геяў. А калі хрысціяне не чуюць свайго Бога, то да іх прыйдзе іншы — ісламскі, і ўсё ім растлумачыць», — падкрэсліў Зміцер Дашкевіч у інтэрв’ю «БелГазеце».

Зміцер Дашкевіч адзначыў, што жыве па Бібліі і свой вольны час стараецца праводзіць з дачкой. «Перад сном я чытаю ёй дзіцячую Біблію і не хачу, каб маё дзіця выходзіла на вуліцу і бачыла тую дэмакратыю, якая цяпер адбываецца на Захадзе… І ў нашай краіне ёсць такія людзі, якія за «рускі свет» або за гей-парады, яны ідуць па шырокім шляху і ім добра. А я іду па вузкім шляху, і толькі за свой шлях я буду адказваць перад Богам», — сказаў ён.

Крыніца

Падзяліцца:

Каментары

  1. Ян (Jul 27, 2015:14:01)Адказаць

    Жыве Беларусь! Жыве з Богам!

    Вы не адзін на вузкім шляху. Зразумела, што не існуе ідэальнай дзяржавы, і гэта не разумна меркаваць, што ўсе асобы, якія выступаюць супраць рускага “міру” – за гей-“свабоды”, і наадварот. Чамусьці прынята лічыць, што альтэрнатывы толькі дзве. Пра Хрысціянскую дэмакратыю забываюць, бо яна не ўяўляе сабою адну з крайнасцяў: яна не прадстаўнік таталітарызму, але і не прадстаўнік бязбожнага лібэралізму. Трэба валодаць сілай, каб не ўпасці ні туды, і ні сюды. Вось гэта людзям і не даспадобы – валодаць сілай 🙂