Дашкевіч у горадзенскай “Амерыканцы”

Дашкевіч у горадзенскай “Амерыканцы”

Лідэр Маладога Фронту трэці дзень знаходзіцца ў Горадзенскай турме, пачуваецца бадзёра, пакуль не скардзіцца. Этап з Мазырскай калоніі трываў тры дні.

Зміцер Дашкевіч быў этапаваны з ПК №20 г. Мазыр 4 лістапада, суткі правёў у Магілёўскай турме, яшчэ суткі ў Баранавіцкай. З раніцы 7 лістапада прыбыў у Горадзнскую турму. Суткі правёў у “карнціне”, пасля чаго быў пераведзены  ў корпус пад назовам “Амерыканка”.

Вядома, што ў корпусе “Амерыканка” ў параўнанні  з “Бастыёнам” больш строгі кантроль з боку адміністрацыі, але пры гэтым ня так востра стаіць пытанне спальных месцаў на колькасць вязняў. Са словаў Дашкевіча пакуль умовы ў Горадзенскай турме не прынцыпова адрозніваюцца ад умоваў у Мазырскім ці Глыбоцкім ПКТ.

Пачуваецца Дашкевіч бадзёра, пакуль ні на што не скардзіцца.

Напіаць палітвязню можна па адрасе: Дашкевічу Зміцеру Вячаслававічу, Турма № 1, вул. Кірава 1, 230023 Горадня.

 

Падзяліцца:

Каментары

  1. makarevich (Nov 22, 2012:17:35)Адказаць

    памылкi!!!