Дашкевіч узнагароджаны Прэміяй Свабоды YEPP

Дашкевіч узнагароджаны Прэміяй Свабоды YEPP

Лідэр “Маладога Фронту”, палітвязень Зьміцер Дашкевіч стаў першым ляўрэатам Прэміі Свабоды, арганізаванай YEPP* у 2012 годзе.

Кіраўніцтва YEPP даслала ліст, у каторым паведаміла, што Зьміцер Дашкевіч вядомы ім як старшыня сябра YEPP “Маладога Фронту” і як арганізатар і удзельнік шматлікіх вулічных акцыяў, удзел у якіх прывёў да месяцаў, праведзеных пад адміністратыўным арыштам, дзеля адстойваньня ўласных перакананьняў.

“Мы з захапленьнем назіралі за Вашай барацьбой за свабоду ў вашае краіне, і нашыя сэрцы з Вамі ў гэтыя цяжкія часы. YEPP актыўна займаецца пытаньнем свабоды ў Беларусі, мы удзельнічаем у кампаніях па рассылцы паштовак і міжнародных пратэстах. Мы спадзяемся, што ўзнагародзіўшы Вас нашай першай Прэміяй Свабоды, мы паглыбім наш удзел у Вашай справе”.

*Моладзь Еўрапейскай народнай партыі (па-ангельску: Youth of the European People’s Party, YEPP) — маладзёвая арганізацыя Эўрапейскай народнай партыі, якая аб’ядноўвае больш за 51 хрысьціянска-дэмакратычную моладзевую палітычную арганізацыю з больш чым 35 краінаў Эўропы, сумарная колькасьць сяброў перавышае 1,4 мільёна. Заснаваная ў 1997 году.

Падзяліцца:

Каментары