Дашкевіч знайшоўся ў віцебскім СІЗА

Дашкевіч знайшоўся ў віцебскім СІЗА

Старшыня МФ Зьміцер Дашкевіч, пра месцазнаходжаньне каторага напрацягну некалькіх дзён, нічога не было вядома, знайшоўся ў віцебскім СІЗА.

Пасьля агалоскі ў СМІ пра зьнікненьне лідэра МФ, стала вядома, што палітвязень знаходзіцца ў Віцебску.

Аб гэтым 23 верасьня даведалася Тацяна Севярынец. Аднак перадачу для Зьмітра ад яе ня прынялі, бо зьняволеным, якія знаходзяцца ў СІЗА транзытам, забаронена перадаваць рэчы. Дзяжурны віцебскага СІЗА паведаміў, што Дашкевіч знаходзіцца ў Віцебску ўжо тыдзень. Стан маладафронтаўца ацэньваюць як задавальняючы. Аднак дзяжурны адмовіўся камэнтаваць галадоўку Дашкевіча, каторую Зьміцер аб’явіў 13 верасьня ў знак праэтсу супраць умоваў утрыманьня.

У хуткім часе Зьмітра Дашкевіча перанакіруюць у адну з калёніяў Віцебскай вобласьці. Пакуль не вядома аб стане здароўя маладога палітыка і ці працягвае ён галадоўку.

Падзяліцца:

Каментары