Дашкевіча могуць адправіць па этапе ў ноч на аўторак, 4 верасьня

Дашкевіча могуць адправіць па этапе ў ноч на аўторак, 4 верасьня

Зьмітра Дашкевіча могуць адправіць па этапе ў Віцебскі ізалятар ў ноч з панядзелка на аўторак. Зьміцер Дашкевіч дагэтуль знаходзіцца ў Глыбоцкай калёніі, дзе 28 жніўня над ім адбыўся новы суд, які дадаў актывісту да пакараньня яшчэ год зьняволеньня. Паводле Насты Палажанкі, нявестцы і паплечніцы Зьмітра Дашкевіча яго хутчэй за ўсё адправяць па этапе ў Віцебскі СІЗА у ноч на 4 верасьня. Наста адзначае, што ў лістах, якія прыходзілі ад Зьмітра напярэдадні суду ён выявіў сябе аптымістам, як заўсёды.

«Лісты нармальныя ад яго ішлі. Зьміцер цудоўна разумеў, з чым ён сутыкнецца. У яго ёсьць такі прынцып. Што трэба настройваць сябе на горшае і тады нішто не засмучае. Гэтак было і на волі. Ён заўжды казаў, што лепш рыхтавацца да горшага, а калі лепшае застане, то і радасьці больш. Таму, мяркую, Зьміцер рыхтаваўся, што ён атрымае максымум і нейкім чынам быў гатовы. Але фактам ёсьць і тое, што такі прысуд — гэта бяззаконьне».

svaboda.org

Падзяліцца:

Каментары