Паглыбленьне дэмаграфічнай ямы

Паглыбленьне дэмаграфічнай ямы

Дэмаграфічная яма: за першае паўгодзьдзе 2011-га года колькасьць беларусаў паменшылася на 18 667 чалавек.

Па афіцыйных дадзеных Белстата, за першае паўгодзьзе 2011 году, у Беларусі памерла 69 468 чалавек. Гэта на 36% больш за колькасць народжаных (50 801). Статыстыка пагоршылася ў параўнаньні з адпаведным перыядам 2010 г. Тады на 52 901 народжаных прыходзілася 60646 памерлых (на 30% больш).

Не менш суцяшальная статыстыка ўтварэньня новых сем’яў. На 31 810 шлюбаў прыйшлося 18 568 разводаў, што складае 60%. Дэмаграфічная сітуацыя нязьменна пагаршаецца ў Беларусі з пачатку 90-х. Асноўнымі прычынамі зьяўляюцца нізкі ўзровень жыцьця, а таксама паследствы аварыі на ЧАЭС у красавіку 1986-га года.

Калі хуткасць памяшнэння колькасці беларусаў не зменіцца, напрыканцы 2011 г. насельніцтва РБ будзе меней на 37 тысяч чалавек у параўнанні з канцом 2010 г. 37 тысяч — гэта прыблізна колькасць жыхароў Смаргоні або Нясвіжа.

Малады Фронт заўсёды выступаў за здаровы лад жыцьця, трывалыя сем’і, забарону абортаў і годнае жыцьцё беларусаў.

Падзяліцца:

Каментары