Для Дашкевіча просяць “хімію”

Для Дашкевіча просяць “хімію”

Абаронцы Зьмітра Дашкевіча просяць перавесьці палітвязьня на хімію ў сувязі з трацінаю адбытага тэрміну зьняволеньня.

Адвакаты Дашкевіча падаюць ў Дэпартамэнт Выкананьня Пакараньня сустрэчную заяву з просьбаю зьмяніць меру стрыманьня для Дашкевіча.

“У сувязі з 1/3  адбытага тэрміну мы просім зьмяніць меру ўтрыманьня для Дашкевіча Дзьмітрыя Вячаслававіча на абмежаваньне свабоды,” —  паведамляецца ў звароце ў ДВП.

Абаронцы палітвязьня зьвяртаюцца ў Дэпартамэнт ў адказ на судовае паседжаньне, каторае адбудзецца 13 верасьня ў калёніі ў Горках. Будзе разглядацца пытаньне зьмены месца адбыцьця пакараньня Зьмітра Дашкевіча. Адміністрацыя калёніі інкрымінуе Дашкевічу статус “злосны парушальнік рэжыму унутранага ўтрыманьня”. Абаронцы Дашкевіча просяць вызваліць палітвязьня  з калёніі, зьмяніць меру стрыманьня й накіраваць Зьмітра на папраўчую працу, гэтак званую “хімію”. Калі суд прызнае Дашкевіча “злосным парушальнікам”, палітвязьня накіруюць у турму крытага тыпу.

Нагадаем, маладафронтаўцы Дашкевіч і Лобаў былі затрыманыя за дзень да Плошчы —18 сьнежня 2010. Актывістаў асудзілі 24 сакавіка 2011 года да арыштаў нібыта за зьбіцьцё двух грамадзянаў. Старшыня МФ Зьміцер Дашкевіч атрымаў 2 гады калёніі агульнага рэжыму. У 2006 годзе Дашкевіч ужо быў асуджаны на 1,5 гады пазбаўленьня волі па антыканстытуцыйным артыкуле 193-1 за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Падзяліцца:

Каментары