Другое паседжанне суда між актывістамі Маладога Фронту і камуністамі

Другое паседжанне суда між актывістамі Маладога Фронту і камуністамі

Нагадваем, што 3 траўня ў Маскоўскім судзе а 9ай гадзіне, адбудзецца суд над актывістамі “Маладога Фронту”. Падставай стала скарга камуністаў. Па іх словах, хлапцы наняслі матэрыяльную і маральную шкоду.

Паводле камуністаў, закідванне помніка Леніну яйкамі стала прыніжэннем іх гонару і годнасці, як людзей, якія выхоўваліся “у духу калектывізма, інтэрнацыяналізма, сацыялістычных і камуністычных каштоўнасцяў, якія і дагэтуль жывуць у нашых сэрцах” (цытата са скаргі). Заяўнікі пішуць, што яйкі быццам бы запэцкалі ім паліто, што нанесла матэрыяльную шкоду.

Запрашаем падрымаць хлопцаў, а таксама стаць назіральнікам даволі цікавага працэсу. Не забудзьцеся на пашпарты!

Падзяліцца:

Каментары