“Думаў, замест прыбіральні будзе вядро”

“Думаў, замест прыбіральні будзе вядро”

“Калі ехаў на суд, быў упэўнены, што на сутках замест прыбіральні будзе вядро, а замест “шконак” — “сцэна”, але быў прыемна зьдзіўлены, калі зайшоў у камэру,” — распавядае Раман Васільеў.

Юнак нядаўна вызваліўся пасьля 10-суткавага адміністрацыйнага арышту з Горацкага ізалятара. Умовы ўтрыманьня ў Горках, па словам Рамана, нармальныя, і адрозьніваюцца ад чутак, каторыя хадзілі пра мясцовы ізалятар правапарушальнікаў. Дрэнна толькі, што харчаваньне двухразовае: абед (13:30) і вячэра (17:30). Прысутнічае пастаяннае “катаваньне” беларускім дзяржаўным радыё з пастаянным прамываньнем мазгоў.

З плюсаў мясцовага цэнтру ізаляцыі Раман называе эўравокны й дзверы ў прыбіральню. Не зразумела, праўда, навошта гэтыя дзьверы — яны зачыняюцца з супрацьлеглага боку й маюць вышыню, як і сьцяна вакол прыбіральні усяго 1,1 м. Сьцяна абкладзена ружовай пліткаю. У камэры было акно памерам 1,5х2 м.

Жодзінскі маладафронтавец Раман Васільеў патрапіў на адміністрацыйны арышт за пікет у падтрымку Зьмітра Дашкевіча. Сутачны арышт юнак адбываў у Горках.


* Сцэна — драўляны ложак, каторы звычайна займае большую частку камэры. Так выглядае “сцэна” у ЦІП па зав. Акрэсьціна ў Менску:

Прыбіральня ў Менску без дзьвярэй, але таксама зь невысокай сьценкаю. Плітка ў сталіцы — блакітная:

Падзяліцца:

Каментары