Два погляды на адну падзею

Два погляды на адну падзею

Адзіннадцаць — чарговая лічба адліку ў сучаснай беларускай гісторыі. Адзіннадцатае падзяліла жыццё шматлікіх беларусаў на “да” і “пасля”. Адзіннадцатага  ўвесь свет пабачыў слёзы беларусаў, якія ў унісон цяклі па шчаках, выконваючы рэквіем па апошніх хвілінах размераннага жыцця.

Выбух у метро 11 красавіка набыў статус індыкатара, які падзяляе грамадства на тых хто думае і на тых хто баіцца. На працягу года ўлады рабілі ўсё магчымае, каб сапраўдныя сведкі замаўчалі. Было аб’яўленна сапраўднае паляванне на тых, хто мог падсапсаваць умела распрацаваны сцэнар “стабілізацыі абстаноўкі”. Паўсюдна праводзілася прапаганда “плёнай працы” суддзяў, пракурораў, следчых. Дзяржаўныя каналы затраўлівала агіднымі правакацыйнымі матэр’яламі аб тых, хто сумняваўся ў правільным “шляху” следства. Пікам цынічнасці ўладаў быў растрэл двух маладых людзей, якія апынуліся “не ў тым мейсцу і не ў той час”…

Да гадавіны падзей 11 красавіка выйшла два дакументальных фільма: Белсат “Страх у краіне спакою” і Белтэлерадыёкампаніі “Метро”.

Мы не можам судзіць, мы не можам выносіць прысуды. Мы можам толькі меркаваць. Даваць альтэрнатыву для асэнсавання і аналізу.

Агнешка Ненартовіч

Падзяліцца:

Каментары