Два шляхі. Вярнуць краіну

02.07.2011:14:15
0
757
Навіны
Два шляхі. Вярнуць краіну

Ёсць у жыцці два шляху: адзін — верай і праўдай, другі мне не вядомы і вам раю яго не шукаць. Але ў палітыцы ўсё ж пераважае другі.

Шлях хітрасці вельмі распаўсюджаны, але, тым не менш, самыя важныя падзеі ў гісторыі чалавецтва адбываліся па справядлівасці. Даведзеныя да роспачы людзі дзіўна тонка адрозніваюць хлусню ад праўды. Яны гатовыя слухаць яе, якой бы страшнай яна не была. У такія моманты адказнасць любога палітыка вельмі высокая.

Ёсць праўда, яна ў тым, што дыктатарскія, акупацыйныя — любыя рэжымы, заснаваныя на працяглым утрыманні ўлады адным чалавекам, ніколі самі не сыходзяць. Як бы іх не прасілі, не малілі, не тлумачылі, што яны наносяць шкоду народу, што ён жадае сам вызначаць свой лёс, яны гэтага ніколі не зразумеюць. Яны заўсёды будуць лічыць акупаваны рэгіён населеным не людзьмі, а нічога не разумеючым статкам, які толькі здольны на паход за вялікім, таленавітым і асвечаным кіраўніком (верагодна, так разважае мозг, атручаны смагай улады).

Той, хто будзе казаць вам пра сталыя змены, пра паступовае рэфармаванне, той ілгун. Не толькі таму, што адразу ясна — жадае на цёплае месца і рэальна нічога змяняць не збіраецца, але і таму, што, як кажуць фармацэўты, нашмат выгадней лячыць хваробу, а не вылечваць.

Трэба толькі ваяваць за вызваленне, толькі так мы можам атрымаць чалавечыя ўмовы для жыцця. Мы такія, як увесь свет, як усе народы. Возьмем найбуйныя краіны. Штоб зрабілі маракі і салдаты з Ленінам, Сталінам, Троцкім, калі б тыя заяўлялі не пра новую краіну, не пра карэнныя змены, а казалі б, што яны жадаюць проста на месца цара. Паміралі б тысячы будучых савецкіх грамадзян у барацьбе супраць царызму, калі б пытанне ставілася “Уладзіміра замест Мікалая”? Бо некаторыя так і казалі — калі буду я замест дыктатара, то нічога не здарыцца страшнага, нічога не зменіцца. Калі б Джордж Вашынгтон казаў, што жадае стаць каралём Брытаніі, за ім хто-небудзь бы пайшоў? Трэба дзерціся за новую краіну і адказныя палітыкі і лідары абавязаны гэта разумець і казаць прама ў твар.

Цяжка ўявіць сабе новую краіну, тую, якая зробіць наш народ шчаслівым, але я паспрабую вам намаляваць. Павінна быць не судзілішча над народам, калі над людзьмі здзекуецца тоўсты парсюк, які вымагае хабары і чакае званка з “цэнтра” колькі даць, ці не ўзяў хто на лапу вышэй, а народны суд, дзе такія ж людзі як мы з вамі — бесстароннія прысяжныя, судзяць чалавека па справах, бо мэта правасуддзя не знішчэнне людзей, а дапамагчы ім вярнуцца на правільны шлях. Павінны быць не рабы калгасу, гэтакія прыгонныя, якія то п’юць, то крадуць, а павінны быць фермеры, гаспадары сваёй зямлі, якія пялегуюць і песцяць кожны парастак. Вы толькі падумайце, што мы дайшлі да таго, што нават яблыкі, морква і бульбачка — у нас польскія. Сістэма калгасаў можа толькі спажываць дзяржаўныя грошы, яна не здольная ні вырабляць прадукты харчавання, ні годна аплачваць працу сялянаў. На паркоўцы заводу павінны быць не стромкія тачкі кіраўніцтва, а аўтамабілі працоўных, бо менавіта яны па-сутнасці працуюць, а кіраваць можа нават малпа (у параўнанні з нашымі кіраўнікамі, нават малпа моцна заводу не пашкодзіць). Сістэма адукацыі ў нашай краіне цалкам перакручана “ідэолагамі” і рэанімацыі не падлягае. Неабходна амаль цалкам замяніць ідэялагічных супрацоўнікаў, нацыянальную культуру паставіць на чале навучальнага працэсу. Школа павінна рыхтаваць чалавека, грамадзяніна, а не забіваць дзецям галаву звесткамі, якія чалавеку ніколі не спатрэбяцца. Школа павінна быць практычная, а не тэарэтычная. Важна вызначыць здольнасці дзіцяці і даць яму іх развіць. Так — школа павінна стаць прыватнай, паўтараю — адукацыя бясплатная, а школа прыватная. Па выніках выпуску школы будуць атрымліваць адпаведнае дзяржаўнае фінансаванне + штогадовая атэстацыя і зрэзы. Размеркаванне ў ВНУ павінна адсутнічаць, нельга парушаць грамадзянскія правы людзей. Калі сельсавету патрэбен адмысловец — хай прапануе годную аплату працы. Чалавек у вёсцы павінен добра зарабляць, тады заўсёды знойдуцца адмыслоўцы і ахвотнікі папрацаваць там. З дзяржаўнага боку магчымыя прэферэнцыі і каэфіцыенты па стажы, па пенсіі і іншае. Чалавек не раб! Ён мае права выбіраць, і трэба стварыць умовы для выбару. Медыцына павінна быць такая, як і адукацыя — галоўным чынам бясплатная і прыватная. Дзяржава павінна за сабой пакінуць толькі ключавыя спецыялізаваныя ўстановы і рэгіянальную сетку. Простыя гарадскія паліклінікі могуць знаходзіцца ў прыватным кіраванні і фінансавацца сістэмай грандаў. Чалавек павінен мець магчымасць выбіраць сабе лекара. Што мы цяпер маем? На адным паверсе два дзясятка кабінетаў, ва ўсіх ніводнага чалавека, затое ў адзін кабінет чарга больш 30 чалавек, ну хіба гэта не здзекванне? На аднаго працавальнага 10 кіраванцаў і 10 дармаедаў. Добра, калі краіна ўмее вырабляць БЕЛаз, але яна павінна вырабляць і такія рэчы як ручкі, паперу, сантэхніку, электроніку (сапраўды вырабляць, а не пакаваць у скрынку). Поўная ліквідацыя любых спецпадраздзяленняў, накіраваных на барацьбу з людзьмі, ніякага АМАПа, САБРа і гэтак далей. Толькі адно падраздзяленне па барацьбе з тэрарызмам і ўсё. Гэтак мага зэканоміць да 10% бюджэту, хай лепш вышэй пенсіі, чым утрымоўваць чараду адмарозкаў. Функцыі нагляду і справаводства неабходна перадаць юрыстам і праваабаронцам. За крадзеж мяшка цвікоў ці курыцы з прадпрыемства чалавека трэба звальняць, а не марнаваць мільёны на псеўда крумінальную справу, утрыманне па турмах і кучу службоўцаў. КДБ будзе цалкам ліквідаваны, усе працаўнікі гэтай злачыннай арганізацыі павінны паўстаць перад судом, а лідараў чакае пакаранне смерцю. Краіне патрэбна спецслужба, але не такая, патрэбна спецслужба, а не арганізаваная злачынная банда. Вы выбіраеце ўсе, ад суддзі і мясцовага дэпутата да парламента, і гэтым самі фармуеце ўрад. Вы — народ беларусі, вызначаеце свой лёс і тое, як краіне развівацца. Вы гаспадары на сваёй зямлі. Стабільны курс валюты, вызначаны ўзроўнем развіцця краіны, а не загадамі. Вы толькі падумайце, на межбанке ў гандлі меней 90 млн. даляраў у месяц, у гадавым вылічэнні гэта каля мільярда даляраў — у празрыстым сектары, а 24 мільярда. даляраў астатняй эканомікі краіны ў ценявым сектары… Нам патрэбна новая краіна. Краіна, у якой кожны грамадзянін, гледзячы ў люстэрка, бачыць чалавека. Смею спадзявацца, што мая карціна годна таго, каб за яе змагацца.

Будзьце гатовыя, хутка акупанты знімуць маскі, яны ўжо ледзь стрымліваюцца, нападаюць на людзей на вуліцы, збіваюць падлеткаў на канцэрце, ільюць газ прама ў твар дзецям дашкольнага ўзросту. Як толькі дастануць аўтаматы, адразу трэба біць, ніякіх прымяншэнняў “не страляць” — гэта найміты, ад іх літасці не будзе. Любы палітык цяпер павінен казаць толькі пра тое, як людзям лепш падрыхтавацца. Толькі мы самі можам вярнуць сабе краіну.

БГ Ваза

Падзяліцца:

Каментары