ДВП адмаўляецца расьсьледаваць справы Дашкевіча й Бандарэнкі

ДВП адмаўляецца расьсьледаваць справы Дашкевіча й Бандарэнкі

Хрысьціяне з чэшскай царквы „Slovo života“ (Слова жыцьця) з горада Пардубіце атрымалі адказ Департамэнта выкананьня пакараньняў РБ, адносна сваей просьбы расьсьледаваць справы Зьмітра Дашкевіча і Зьмітра Бандаренкі.

Ліст быў накіраваны да пастара царквы Паўла Радосты і да старэйшай царквы Марыі Дусіловоў. Першы намесьнік начальніка ДВП Працэнка С.І. у адказе, апроч іншага, упэўніў, што “ва ўстановах крымінальна-выканаўчай сістэмы выконваюцца законы, гарантуюцца правы зьняволеных, у тым ліку права на здароўе і законныя інтарэсы асуджаных“.

Нагадаем, у сярэдзіне верасня чэшская царква “Слова жыцьця” накіравала лісты ў абарону сваіх зьняволеных братоў у Хрысьце Зьмітра Дашкевіча й Зьмітра Бандарэнкі да Генпракуратуры РБ, Міністра ўнутраных справаў РБ, у Адміністрацыю прэзыдэнта РБ і ў Департамэнт выкананьня пакараньняў РБ.

Падзяліцца:

Каментары