На рюкзаке — «Малады Фронт». Что делать?

На рюкзаке — «Малады Фронт». Что делать?

У Менску вечарам у суботу затрымалі Зьмітра Крэмянецкага й Міхаіла Мускага.

Зьміцер і Міхась адмаўляліся праходзіць вобшук без панятых, але нейкі прапаршчык і старэйшы сяржант правялі дагляд прымусова. На просьбы прадставіцца міліцыянты адказвалі матам, абавязковыя для міліцыі бэйджы зь імём ды прозьвішчам парушальнікі закону схавалі.

На фота: Зьміцер Крэмянецкі ў кайданках

.
Затрыманьне адбылося а 20:20. Цяпер актывісты знаходзяцца ў апорным пункце на станцыі мэтро Купалаўскай.  Юнакі пасьпелі паведаміць паплечнікам, што ў іх апісваюць асабістыя рэчы, пратаколы пакуль што не складалі.

Прычыны затырманьня невядомыя — юнакі спакойна чакалі цягнік на станцыі Купалаўскай. Адзін зь міліцыянтаў, старэйшы сяржант па званьні, паведаміў, што хлапцоў спынілі для дагляду.

 

“У него нашивка на рюкзаке — «Малады Фронт». Что делать?”

Як стала вядома а 20:40 праз падслуханую размову міліцыянтаў, юнакоў затрымалі за нашыўку “Малады Фронт” — з бел-чырвона-белым сьцягам і крыжам Эўфрасіньні Полацкай. Міліцыянты з апорнага пункту выклікалі іншых міліцыянтаў з РАУС, каб разам думаць, што рабіць.

20:50 Затрыманыя нейкім чынам даведаліся імёны двух міліцыянтаў: сяржант Гніледа Андрэй Анатольевіч, старэйшы сяржант Чарноў Сяргей Сямёнавіч.

Міхась Мускі прыкаваны да батарэі

21:00 На дапамогу дзяўбанутым міліцыянтам з мэтро прыехаў нейкі маёр, бяз бэйджу, прадставіцца адмовіўся. Міхась патрабаваў пусьціць яго ў туалет. Маёр зазначыў, што не адпусьціць у туалет, пакуль не складуць пратаколы. Па якім артыкуле й за што — “пазьней убачыце”, зазначыў маёр.

Калі Міхась паспрабаваў самастойна прайсьці ў туалет, маёр паваліў яго на зямлю, пачаў зьбіваць нагамі, а потым пракаваў юнака кайданкамі да батарэі.

21:35 Тэлефоны затрыманых Мускага й Крэмянецкага недасяжныя. На станцыі Купалаўскай і каля апорнага пункту іх нідзе ня бачна пакуль.

21:50 З апорнага пункту выводзілі Зьмітра Крэмянецкага, ён махнуў рукой паплечнікам — гэта заўважылі міліцыянты й завялі яго назад, пнуўшы некалькі разоў нагамі. Неўзабаве з апорнага пункту выйшлі, як высьвятлілася, панятыя. Яны распавялі, што маладафронтаўцаў затрымалі за распаўсюд налепак. (Абвесткі актывісты разклеівалі не ў мэтро)

22:00 На абодвух маладафронтаўцаў надзелі кайданкі. На вопрадцы Зьмітра бачны сьляды ад мянтоўскай падэшвы. На юнакоў склалі пратаколы па артыкулу 17.1 — “нецэнзурная лаянка”.

22:40 Затрыманых вывелі у кайданках з апорнага пункту з рэчамі. Троху раней Міхася Мускага адвялі ў прыбіральню — усё так жа — ў кайданках. Відаць, да панядзелку чакаць суду актывісты будуць у ізалятары па зав. Акрэсьціна.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Masha (Apr 07, 2012:23:31)Адказаць

    Такое ощущение, что в нашу доблесную милицию людей набирают по принципу “самый отбитый”, “самый ущербный”, “самый обозленный на жизнь” и т.д. Ловить преступников — это для слабых. Избивать и задерживать прохожих за нашивки вот удел настоящих мужчин. Имбицилы в погонах. Нет слов.

  2. Кастусь (Apr 08, 2012:13:02)Адказаць

    Хлопцы были наглые и пьяные, трэба жорстка их пакарать рэмнем, каб стали сапраудными мужыками, доблесная милицыя — малойцы !!!!!!!!!!!

  3. sergey--vectra@mail.ru (Apr 08, 2012:17:31)Адказаць

    менты казлы продажные…..далой безаконие))))

  4. КДБіст : ) (Apr 09, 2012:18:24)Адказаць

    У меня Пагоня на рюкзаке…и что меня сейчас тоже могут поймать и избить…??? Менты имбицили …..хотя какие они менты этож тупое кохозное быдло…

  5. КДБіст : ) (Apr 09, 2012:18:25)Адказаць

    У меня Пагоня на рюкзаке…и что меня сейчас тоже могут поймать и избить…??? Менты имбицили …..хотя какие они менты этож тупое кохозное быдло…

  6. Ганка (Apr 14, 2012:19:42)Адказаць

    Усё, зраблю бел-чырвона-белыя нашыўкі сабе і дзецям і буду з імі шпацыраваць па мэтро. Няхай галаву паломяць, думаючы “абаронцы народныя”.