Дыскусія і прэзэнтацыя ў панядзелак пра наступствы Халакосту

Дыскусія і прэзэнтацыя ў панядзелак пра наступствы Халакосту

Пасля Халакосту: культура памяці і практыкі сацыяльнага выключэння ў Беларусі

9 – 16 лістапада праходзіць Усееўрапейскі штогадовы тыдзень дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму “Хіба мы не сказалі Ніколі Зноў?”

Моладзевая праваабарончая група – Беларусь и Европейский колледж Liberal Arts в Беларуси у рамках праграмы тыдня запрашаюць на дыскусію і прэзентацыю

”Пасля Халакосту: культура памяці і практыкі сацыяльнага выключэння ў Беларусі”:

– прэзентацыя выставы «Лагер смерці Трасцянец» – Сабрына Бабоўскі (IBB, Мінск) і Аляксандр Даўгоўскі («Гістарычная майстэрня»);

– філасофская і гістарычная перспектыва практык выключэння ў сучасных грамадствах і ў Беларусі – філосаф Вольга Шпарага і гісторык Аляксей Братачкін (ECLAB)

Мерапрыемства адбудзецца 16 лістапада а 19-00 па адрасе: офіс ЦРСІ, вул. Кастрычніцкая 19Б, пакой 204 (Як знайсці?)

Сустрэча ў Facebook

 

Падзяліцца:

Каментары