Дзень беларускай вайсковай славы ў Варшаве (фота)

Дзень беларускай вайсковай славы ў Варшаве (фота)

8 верасня ў польскай сталіцы адбылося святочнае шэсце ў гонар беларускай перамогі ў бітве пад Оршай.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла арганізацыя “Беларуская Нацыянальная Памяць”. Больш за 30 чалавек спачатку сабраліся каля помніка Шарлю дэ Голю, а пасля рушылі шэсцем да памятнай дошкі ў гонар беларускага вайсковага дзеяча Станіслава Булак-Балаховіча.

Пасля прамовы каля памятнай дошкі старшыні БНП Анатоля Міхнаўца, удзельнікі ўшанавалі хвілінай маўчання загінуўшых у авіякатастрофе ў Яраслаўлі хакеістаў.

У пачатку і на заканчэнне акцыі перад прысутнымі выступіў са сваімі песнямі Ігар Коктыш.

http://euroradio.fm

Падзяліцца:

Каментары