Дзяды. Шэсце ў Курапаты

Дзяды. Шэсце ў Курапаты

Шмат дзе на Дзяды захоўваецца старадаўні чын абеду на магіле. У Мінску ж у гэты дзень традыцыйна адбываецца велічная маніфестацыя з крыжамі і бел-чырвона-белымі сцягамі.

Дзяды — гэта восеньскія дні памінання продкаў. У гэты час у большасці рэгіёнаў Беларусі людзі прыходзяць на могілкі, каб прыбрацца і памянуць дзядоў, бацькоў, добрых людзей. Шмат дзе застаўся старадаўні чын супольнага абеду на магіле. У іншых месцах людзі проста прыносяць трохі ежы на магілы.

Ад 1991 да 1996 года гэтае свята было дзяржаўным, прызначаным на 2 лістапада.

Калі ў рамках рэстаўрацыі эсэсэру выходны дзень адмянілі, людзі прыходзяць на могілкі найбольш у апошнія выхадныя кастрычніка ці першыя — лістапада. У каталіцкіх раёнах трымаецца звычай запальваць свечкі на могілках на Усіх Святых.

Ад канца 1980-х устанавілася і іншая традыцыя: на Дзяды людзі прыходзяць у месцы масавых забойстваў у савецкі час.

У Мінску гэта Курапаты — гіганцкі некропаль, гара ў лесе, дзе ляжаць дзясяткі тысяч расстраляных. Там спачывае нацыянальная эліта, якую саветы, як і немцы пазней, вынішчалі, каб знякровіць паняволеныя нацыі.

Пачынаючы ад 1988 года праходзяць шэсці ў Курапаты. Гэта велічная маніфестацыя — павольная, доўгая, пад бел-чырвона-белымісцягамі. Людзі нясуць з сабой крыжы, якіх штогод у Курапатах дабаўляецца. У шэсці бяруць удзел як апошнія жывыя сведкі і ахвяры 1930-х і 1940-х, так і моладзь.

Адбылося шэсце ў Курапаты і сёлета. У ім узяло ўдзел каля тысячы чалавек.

Дзяды 2011

Дзяды 2011

Дзяды 2011

Дзяды 2011

Дзяды 2011

Дзяды 2011

Дзяды 2011

Дзяды 2011

Дзяды 2011

Тэкст: “Наша Ніва”
Фотаздымкі: “Наша Ніва”, Радыё “Свабода”

Падзяліцца:

Каментары