Дзяды ў Беларусі

25.10.2012:21:43
0
2 616
Беларусь
,
Дзяды ў Беларусі

28 кастрычніка тысячы беларусы прыйдуць у Курапаты, каб адзначыць Дзяды. Дзяды гэта больш чым традыцыйнае свята памінання сваіх памерлых продкаў. Дзяды сталіся  таксама сымбалям супраціву камуністычнаму рэжыму ў Беларусі і ўздыму беларускай нацыі.  Менавіта на Дзяды беларусы ўпершыню выйшлі на масавы мітынг супраць савецкага панавання.

Дзяды захаваліся ў сваёй аўтэнтычнай форме толькі ў Беларусі. Як і большасць традыцыйных народных святаў Дзяды маюць паганскія карані. У гэты дзень беларусы не толькі наведвалі сваіх памерых сваякоў на могілках, але і запрашалі іх да свайго дому. Беларусы лічылі, што на свята душы памерлых  сваякоў наведваюць сваіх нашчадкаў. Спецыяльна для гэтага гаспадары дому нават пакідалі чыстыя сталовыя прыборы на стале.

У 1990-ых Дзяды ў Беларусі былі выходным днём. Аднак Лукашэнка яго адмяніў, бо Дзяды шмат каму асацыяваліся са змаганнем супраць камунізму.

Лукашэнка і камунізм

Вялікая частка беларусаў дагэтуль настальгіруе па часах камунізму. Менавіта гэтыя людзі складаюць “жалезны“ электарат Лукашэнкі, на думку якога “Камуністычная ідэалогія, заснаваная на марксцісцка-ленінскай ідэалогіі, якая мусіць быць адной з галоўных складаючых беларускай дзяржааўнай ідэалогіі”.

Даследванні НІСЭПД сведчаць, што 48,7 % людзей пасля 60 і 29,3 % ва ўзросце 50-59 нават хочуць аднаўлення Савецкага Саюзу. Гэтыя ж групы найбольш актыўна выступаюць за аб’яднанне з Расіяй і падтрымліваюць Лукашэнку. З іншага боку маладыя людзі не хочуць аднаўлення Савецкага Саюзу і падтрымліваюць еўрапейскі шлях Беларусі: 55,1 % людзей ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў за далучэнне да Еўрапейскага Саюзу.

Менавіта таму сённяшнія ўлады не кажуць публічна пра масавыя растрэлы мірных жыхароў у савецкі час і падтрымліваць камуністычную партыю, якая захоўвае сваю лаяльнасць да Лукашэнкі.. Камунізм застаецца адным з фундаментаў рэжыму Лукашэнкі, які трашчыць пад фактамі савецкага панавання ў Беларусі.

Артыкул, які змяніў беларускую гісторыю

Курапаты – гэта беларускі сімвал сталінскіх рэпрэсій. Першая масавая дэманастрацыя, якая дала надзею на перамены ў Беларусі, прайшла тут, на Дзяды. Дэманстрацыя была рэакцыяй  на публікацыю артыкула Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва “Курапаты – дарога смерці”.

“Літаратура і Мастацтва” апублікавала гэты артыкул у 1988. Гэта неверагодна, што ў савецкай Беларусі ў часопісе надрукавалі гэты артыкул. У артыкуле аўтары апавялі пра масавыя растрэлы ва ўрочышчы, пра тое якім чынам савецкія спецслужбоўцы забівалі і катавалі тысячы людзей. Паводле іх даследавання, штоноч ад 1937 па 1941 супрацоўнікі НКУС прывозілі людзей у Курапаты і растрэльвалі.

Ніхто дакладна не ведае колькі саветы растралялі мірных жыхароў. Першапачаткова камуністычныя ўлады казалі пра 30 тысяч, адкрывальнік курапатаў Зянон Пазняк пра 102-250 тысяч, брытанскі гісторык Норман Дэвіс пра болей, чым 250 тысяч.

На Дзяды ішло насельніцтва, а вяртаўся народ

Праўда пра масавыя растрэлы мела моцны эфект на беларускае грамадства ў 1980-ых. 30 кастрычніка 1988 стаў гістарычным днём для Беларусі. Тады было неверагодна цяжка распаўсюджаць інфармацыю, а дысідэнты яшчэ не забывлі як выглядаюць турмы і псіхалічныя лякарні. Нягледзячы на гэты, тысячы людзей прыйшлі на дэманстрацыю.

 

Савецкія ўлады ў той дзень паводзілі сябе брутальна. Беларускі пісменнік Васіль Быкаў апісаў гэты дзень у сваёй аўтабіяграфіі “Доўная дарога дадому”:

Людзей пачалі разганяць, біць, арыштоўваць, труціць газам з партатыўных балёнчыкаў. Атруцілі і Пазьняка, які ішоў на чале калёны. Але Пазьняк не саступіў. Ён скіраваў натоўп на ўскраіну і павёў да Курапатаў. Аднак і там шлях калёне перагарадзілі войскі. Тады Пазьняк завярнуў усіх у поле. І ў чыстым полі пад сьняжком, які сыпаў з хмарнага неба, адбылося набажэнства.

Менавіта на Дзяды людзі упершыню ўзнялі публічна бел-чырвона-белы сцяг, за многія годы савецкага панавання. Беларускі пісменнік Віктар Казько пасля акцыі сказаў, што “на Дзяды ішло насельніцтва, а вяртаўся народ”

Савецкія ўлады ўпершыню за шмат гадоў спалохаліся. Спалохаліся не толькі таму, што людзі даведаліся пра масавыя растрэлы, але таму, што мірныя дэманстранты насупраць патрабаванням і брутальным дзеянням уладаў працягвалі сваё шэсце ў Курапаты.

Вандалы нішчаць Курапаты, улады маўчаць 

Сёння ў Курапатах знаходзіцца Народны Мемарыял. Людзі прыходзяць і ставяць тут свае крыжы. Але штогод вандалы знішчаюць мноства крыжоў, ламаюць памятныя шыльды, раскопваюць магілы, размалёўваюць свастыкай і сатанісцкімі надпісамі абразы.

Асабліва вандалы любяць ламаць памятны лаўку “Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці”. Людзі называюць гэты знак “лавай Клінтана”, бо ён быў падараны амерыканскімі ўладамі у 1994 годзе. Клінтан і сам асабіста бываў у Курапатах.

Улады стараюцца не звяртаць увагі на ўсе акты вандалізму. Фактычна, улады  не дапамагаюць і не абараняюць Курапаты. Праваахоўныя органы ўзбуджаюць крымінальныя справы па фактах вандалізмаў, але толькі адзін раз справа дайшла да суду. Толькі дзякуючы таму, што сябры Кансэрватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ злавілі вандалаў у Курапатах “на гарачым”. Суд пастанавіў аб вінаватасці вандалаў, але іх амніставаў.

Сёння прыватная кампанія “Наша рэстараная група” будуе  побач з урочышчам комплекс для адпачынку. Уладальнікі сцвярджаюць, што наведвальнікі комплексу атрымаюць “шчаслівую магчымасць схавацца ад шуму гарадской мітусні”. Безумоўна варта, каб у Беларусі развіваўся бізнес, але пытанне ў тым наколькі варта рабіць гэта побач з месцам, дзе былі забітыя сотні тысячаў.

Гісторыя вырашыць

Кожны год ад 1988 беларуская апазіцыя ладзіць шэсце ў Курапаты. Узрост удзельнікаў моцна змяніўся. Раней на Дзяды прыходзілі ў асноўным сталыя людзі, то сёння абсалютная большасць удзельнікаў гэта маладзёны.

Улады не дапускаюць інфармацыі пра Курапаты ў падручнікі гісторыі. Яны пагражаюць студэнтам, якія ўдзельнічаюць у палітычнай актыўнасці,  выключэннямі з універсітэтаў і адміністрацыйнымі арыштамі. Але маладыя беларусы прыходзяць на Дзяды ў Курапаты. Камуністычны рэжым таксама выглядаў непахісным, але прайграў Гісторыі.

Рыгор Астапеня, пераклад з ангельскай.  Першыкрыніца тэксту:  BelarusDigest.com

Малады Фронт нагадвае — збор удзельнікаў шэсьця на Дзяды — 28 кастрычніка, 10.00, Гадзіньнікавы завод (станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”)

Падзяліцца:

Каментары