#даеш100, альбо дзе можна адсвяткаваць 100-годдзе БНР?

#даеш100, альбо дзе можна адсвяткаваць 100-годдзе БНР?

Малады Фронт наўмысна не ладзіў асабістай кампаніі па святкаванні БНР-100. Гэта абгрунтавана тымі спрэчкамі, якія ўзніклі вакол фармата мерапрыемства. Але мы пачалі сбор інфармацыі аб святкаваннях па ўсім свеце. Такім чынам, маладафронтаўцы паказваюць прыклад яднання і пазбаўлення асабістых амбіцыяў дзеля агульнай справы.

Мы пачалі збор інфармацыі пад агульным хэштэгам #даеш100. Публікавалі гэта ўсё на сваёй старонцы. Аднак Радыё Свабода апярэдзіла нас… І мы ўдзячныя «свабодаўцам» за тое. Яны зрабілі файную інтэрактыўную мапу. На ёй можна паглядзець, дзе й калі праходзяць іпрэзы, акцыі, мерапрыемствы. Далучайцеся да святкаванняў там, дзе вы зараз знаходзіцеся.

 

Дзякуем усім, хто падрыхтаваў мерапрыемствы і даваў распаўсюд інфармацыі пра іх. Гэта цяжкая і годная справа. Жыве Беларусь!

P. S. Тое, што чыняць улады — ганебна. Адной рукой дазволіўшы святкаванні, яны забараняюць іх другой. Шматлікія рэпрэсіі, забароны, прафелактычныя размовы… Гэта ўсё сцвярджае: святкаванне БНР-100 — гэта толькі з’ява, якая часова супала з інтарэсамі ўлады. Аднак беларусы ўбачылі гэты інтарэс і скарысталі. Таму Малады Фронт заклікае: святкуйце! Там і такім чынам, як планавалі адразу. Не паддавайцеся на правакацыі тых, хто толькі трымае ўладу. Мы маем годнасць!

Імя і сілу беларуса
Няхай пачуе й убачыць той,
Хто сьмее нам нясьці прымусы
I першы выкліча на бой.

Прэс-служба Маладога Фронту

Падзяліцца:

Каментары