Дзе Зміцер Дашкевіч?

Дзе Зміцер Дашкевіч?

Актывісты «Маладога фронту» распачынаюць пошукі кіраўніка арганізацыі Зьмітра Дашкевіча. Яны наведаюць турмы ў Жодзіне, Горадні і Магілёве, каб паспрабаваць адшукаць палітвязьня.

Наста Палажанка, нявеста Дашкевіча, за выходныя так і не змагла высьветліць, дзе ён знаходзіцца.

А ў апошнім лісьце, які Дашкевіч даслаў з Мазырскай калёніі, ён не выключае, што на новае месца адбыцьця пакараньня яго будуць этапаваць праз перасыльную турму ў Магілёве.

30 кастрычніка выязны Мазырскі суд пастанавіў перавезьці лідэра Маладога Фронту Зьмітра Дашкевіча з мазырскай калёніі ў «крытую» турму.

svaboda.org

 

Падзяліцца:

Каментары