Дзейнасьць “героя Слонімшчыны” у кастрычніку 1939 г.

Фёдар Кавалеўскі – афіцыйны «герой Слонімшчыны». Зь яго біяграфіяй знаёмяць сёньня дзяцей у музэі «Слоним и его герои», што знаходзіцца ў адной са школаў. Але сучасьнікі ўспамінаюць яго паходы ў 1939 г. пасьля прыходу савецкай ўлады ў заходнюю Беларусь як чырвоны тэрор.

З успамінаў жаўнера БКА, запісаных Леанідам Пранчакам:
– А як людзі ўспрынялі іх прыход?
– Па-рознаму. Напрыклад мой бацька хадзіў сустракаць іх. Ня ведаю па якой прычыне… А яны на трэці дзень прыйшлі, забралі бацьку й забілі без суда й сьледзтва… Дзед расказваў мне, што бальшавікі прывезьлі ў лес тры вазы людзей і там распраўляліся зь імі. Ломам білі па галаве, пакуль чалавек ня дойдзе. Тады над Шчарай закапвалі за Шылавічамі. Праз тыдзень часу мы хацелі зь дзедам адкапаць бацьку, але нам не дазволілі!..
– За што забілі Вашага бацьку?
– Нехта напісаў на яго данос. А яшчэ людзі казалі, што чырвонаармейцу спадабаліся яго боты… За немцамі маці хацела перахаваць бацьку на могілкі, але не рашылася. Ён і сёньня там ляжыць мусіць. Мы жылі ў страху. Покуль былі бальшавікі й калі прыйшлі немцы…

(Паводле ўспамінаў жаўнера БКА, яго бацька быў лясьнічым.)
Шукаючы інфармацыю аб тых падзеях, шчыра кажучы, не чакаў, што зь іншай крыніцы стане вядома нават прозьвішча магчыма таго чырвонаармейца ці яго «кіраўніка».

З выданьня «Месцы памяці ахвяраў камунізму ў Беларусі»:
«У Слонімскім павеце кіраўніцтва Чырвонай гвардыяй узяў на сябе Фёдар Кавалеўскі – камуніст, які незадоўга да гэтага быў вызвалены з турмы. Разам зь іншымі гвардзейцамі Кавалеўскі прыбыў у вёску Шылавічы ў канцы верасьня 1939 г. і арыштаваў там праваслаўнага сьвятара Міхаіла (Андрэя) Куца. Кавалеўскі і яго саратнікі па-зьверску зьбілі сьвятара. Усё насельніцтва вёскі было сагнана, каб назіраць за гэтым спэктаклем. Гэтай жа ноччу сям’я Куцаў была расстраляна непадалёк ад вёскі разам з мясцовым лясьнічым».

«… Убедившись в полном безвластии в районе, пять подвыпивших молодчиков утром явились в дом к отцу Андрею и стали грабить все, что на их усмотрение представляло ценность. После обыска эти нелюди связали отца Андрея, а матушку Елену грубо изнасиловали, затем жестоко убили. Она умирала в страшных муках. Отцу Андрею бандиты выкололи глаза, отрезали язык, нос и уши… Нагих, изуродованных и окровавленных отца Андрея и матушку Елену погрузили на стоящую во дворе повозку, на которой лежали тела еще трех убитых жителей (учителя, лесника и сержанта полиции) и отвезли на болото, к реке Щара. Кое-как выкопав неглубокую яму, сбросили туда тела убиенных… Смерть протоиерея Андрея Куца последовала между 1 сентября (приход Красной Армии) и 17 октября 1939 года. ”
“За веру пострадавшие: протоиерей Андрей Куц и матушка его Елена”
Сьвятар Вадзім Пятліцкі (в.Шылавічы). Выданьне Наваградзкай епархіі БПЦ.

44269_1000Бюст Кавалеўскага, як твор мастацтва, уваходзіў таксама ў выставу мясцовага краязнаўчага музэя, што адбылася ў 2014 г. А вось самае цікавае, што ўспаміны «героя» сёньня друкуе часопіс Міністэрства абароны РБ «Армия». Яго ўнучка нават напісала ўступ да іх з высокімі словамі аб «спэкуляцыі гістарычнымі фактамі». Ва ўспамінах спадар Кавалеўскі ўзгадвае, што арыштавалі яго (за сход ва ўрочышчы Соміна) пасьля здрады й што самае цікавае менавіта ў тых самых Шылавічах (у якіх пазьней, як звычайна гэта адбывалася, і будзе кіраваць сельсаветам да 41 г.). Пасьля вызваленьня ён вярнуўся ў Слонім нібыта толькі 30-га верасьня, а пазьней ужо удзельнічаў у народным сходзе Заходняй Беларусi 28-30 кастрычніка 1939 г. Аб трагічных падзеях у Шылавічах, што адбыліся напрыканцы верасьня – сярэдзіне кастрычніка, «герой Слонімшчыны» зразумела не піша (альбо гэта тактычна вырашылі не друкаваць ужо новыя яго ідэалягічныя нашчадкі).

Крыніца: citus.livejournal.com

Падзяліцца:

Каментары