Дземідзенка зьнік пасьля арышту

Дземідзенка зьнік пасьля арышту

Мікола Дземідзенка сёньня мусіў быў выйсьці на волю а 16:00.

Аднак людзі, якія сабраліся каля муроў турмы на вуліцы Акрэсьціна, не дачакаліся актывіста «Маладога фронту». У дзяжурнай частцы ім паведамілі, што Мікола Дземідзенка — на волі.

Сябры маладафронтаўца лічуць, што яго маглі вывезці за горад.

Нагадаем, Мікола Дземідзенка быў затрыманы 5 траўня. На наступны дзень суд прысудзіў яму па сфальсіфікаванаму абвінавачваньню ў дробным хуліганстве адміністрацыйны арышт тэрмінам на 20 сутак.

Падзяліцца:

Каментары