“Дзень гневу” збірае ўраджай…

“Дзень гневу” збірае ўраджай…

Учора нібыта меўся адбыцца суд над актывістамі Горадзенскага МФ Веранікай Велігор і Алесем Кіркевічам. Пра гэта першай даведалася маці Кіркевіча …за 5 хвілін да пачатку паседжання.

Прыкладна ў 15.55 у дамафон кватэры Кіркевіча пазваніа асоба, якая назвала сябе ўчастковым. Слухаўку падняла маці актывіста. Асоба паведаміла, што ўжо праз 5 хаілін мусіць пачацца судовае паседжанне над яе сынам і ягонай сяброўкай. Навіна аб адсутнасці якой-кольвек павесткі голас у дамафоне не засмуціла, маўляў, і так бывае, але ў Кіркевіча “прымусовы прывад”.

“Гэта смешна, па-мойм, — каментуе Кіркевіч, — ці тое міліцыя думала, што па павестцы я не прыду, таму прыслала ўчастковага, каб за 5 хвілін да суду паспрабаваў аддаць асабіста, ці тое проста банальны беспарадак у судовай ці міліцэйскай сістэме.

Мяркую, што затрыманне Маўчанава, раптоўныя і даволі дзіўныя выклікі мне і Палажанцы могуць быць звязаныя з падрыхтоўкай да т.зв. “Дня Гневу” з мэтай ізаляцыі актывістаў — упэўнены, што сілавікі АДЗІНЫЯ, хто рыхтуецца да гэтага мерапрыемства. Калі арыштуюць — выкарыстаем гэта для чарговай самарэкламы.”

Нагадаем, што актывістаў вінавацяць у парушэнні арт. 23.34, а непасрэдна ў “арганізацыі несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў”. Менавіта так МУС кваліфікаваў распаўсюд друкаванй агітацыі да адной з “маўклівых серадаў” у верасні. Адміністрацыйны штраф у памеры 350 тыс. кожнаму актывісты па гэтай справе ўжо атрымалі, нібыта за “парушэнне правілаў добраўпарадкавання населеных пунктаў”.

 

Падзяліцца:

Каментары