Дзень палітвязня для амерыканскіх кангрэсмэнаў

19.02.2013:09:22
0
938
Навіны, Сьвет
Дзень палітвязня для амерыканскіх кангрэсмэнаў

  8 лютага 2013 года сябры Згуртаваньня Беларускай Моладзі ў Амерыцы чарговы раз прынялі ўдзел у сустрэчах з амерыканскімі кангрэсменамі
і іх памочнікамі па пытаннях знешняй палітыкі.

Тэмай сустрэчы былі палітвязьні на Беларусі. У кожнай размове
сябры ЗБМА распавядалі амерыканскім палітыкам пра палітвязняў Змітра
Дашкевіча, Паўла Севярынца, Эдуарда Лобава, Алеся Бяляцкага і іншых. Кожны з
палітыкаў атрымаў партрэты палітвязняў і інфармацыю  аб абставінах іх
зmняволення.

Спясіўцава Святлана (ЗБМА Нью Йорк) Падчас сустрэчаў у Кангрэсе
ЗША, я адказвала за правядзенне сустрэч з прадстаўнікамі Кангрэсменаў Нью Йорку. Вельмі часта за фігурамі палітвязьняў, якія ўпамінаюцца ў прэсе
найчасцей, вобраз астатніх палітвязняў губляецца, таму на сустрэчах мы
факусаваліся на лёсах тых палітвязьняў, пра якіх у прэсе гаворыцца меней
Зміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў, Павел Севярынец.

Марына Апекун (ЗБМА Фларыда): Я была адным з арганізатараў візіта да кангрэсменаў . Лічу, што нашая моладзевая арганізацыя павінна як мага шырэй распаўсюджваць інфармацыю пра тых людзей, якія сядзяць ў турмах
Беларусі па палітычных матывах. Болей увагі да пытання палітвязmняў з боку
ЗША-болей шанцаў на тое, што ў турме над імі не будуць зьдзекавацца.

Наталля Паташка (ЗБМА) Падчас правядзення гэтай сустрэчы я
спрабавала дамагчыся, каб кожны кангрэсмен, якога наведвалі сябры
Згуртаваньня Беларускай Моладзі ў Амерыцы выступіў публічна ў Кангрэсе ЗША з
асуджэннем Лукашэнкі і тых, хто праз яго загады ідзе на злачынства, калі
пераследуе невінных людзей. Лукашэнка і тыя, хто яму дапамагаюць у
пераследзе не пазбегнуць адказнасьці за свае ўчынкі таму, што кожнае
злачынства дакументуецца і дакуманты чакаюць свайго часу, каб з’явіцца на
незалежным судзе.

Фота №1 Эмблема Кангрэса

Фота №2-4  На сустрэчы з Кангрэсменам Карэн Бас членам камісіі па правох Чалавека

Фота №5 На сустрэчы з прадстаўнікамі кангрэсмена Майкла Грыма Нью Йорк

Фота №6 На сустрэчы з прадстаўнікамі кангрэсмена Ціма Скота Паўднёвая Караліна

Washington DC February 7 2013 #7 Washington DC February 8 2013 #1 Washington DC February 8 2013 #2 Washington DC February 8 2013 #3 Washington DC February 8 2013 #4 Washington DC February 8 2013 #5

Падзяліцца:

Каментары