Дзень Салідарнасці ў Варшаве

Дзень Салідарнасці ў Варшаве

У польскай сталіцы патрабавалі вызвалення Дашкевіча і Статкевіча.

Акцыя салідарнасці прайшла каля касцёла св. Ганны ў Кракаўскім прадмесці. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі офіса еўрадэпутата Марэка Мігальскага і беларусы
Польшчы, Францыі, Швайцарыі і Бельгіі. У руках мітынгоўцы трымалі нацыянальныя сцягі ды партрэты палітвязняў Зміцера Дашкевіча і Мікалая Статкевіча з лагатыпамі кампаніі “СвабодаХ2”.

Жыхары Варшавы падыходзілі, бралі ўлёткі, выказвалі словы падтрымкі. Увесь час на вялікім экране трансляваўся фільм “Беларуская мара” аб падзеях 19 снежня 2010 г. у Менску.

Нагадаем, 16 чысло кожнага месяца з’яўляецца традыцыйным днём салідарнасці з палітвязнямі і зніклымі палітыкамі Беларусі.

Фота — http://charter97.org

Падзяліцца:

Каментары