Дзень Волі. Малады Фронт запрашае на мазгавы штурм 23 лютага!

Дзень Волі. Малады Фронт запрашае на мазгавы штурм 23 лютага!

У інтэрнэтах усе ўсё ведаюць. Ведаюць на кухнях і ў размовах за півамі. Апазыцыя ўжо ня тая, Зянон зьехаў, а аргкаміэт Дня Волі сабраўся дзеля аргкамітэту, а не сьвяткаваньня 25 сакавіка. 

Трэба гэта мяняць! Малады Фронт запрашае ўсіх спэцоў — давайце разам выпрацуем фармат сьвяткаваньня Дня Волі! Моладзь вырашае:)

Мазгавы Штурм да Дня Волі 2013, офіс партыі БНФ, вул. Чарнышэўскага 3. Субота, 23 лютага, 15-00.

Мы запросім усіх моладзевых лідараў і актывістаў, а пасьля перададзім усе ідэі аргкамітэту. Галоўнае, каб было што перадаваць.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Masha (Feb 22, 2013:16:06)Адказаць

    Даже если в белорусском лесу сдохнет динозавр и мегалідары разам са сваімі актывістамі до чего-нибудь доштурмуются, галоўнае, чтоб какая-нибудь моладзевая арганізацыя не запорола потом все дело примитивнейшим раздолбайством;)
    И да, суббота — это 23-е февраля. Так 25-го или в субботу, друзья?

  2. hroma (Feb 22, 2013:17:48)Адказаць

    23 у суботу, дзякуй, выппавілі