Дзень Волі ў Кузніцы Белатоцкай

Дзень Волі ў Кузніцы Белатоцкай

Беларусы Падляшша сардэчна запрашаюць на святкаванні Дня Волі, якое адбудзецца 29 сакавіка ў Гмінным асяродку культуры, што ў Кузніцы Беластоцкай.

Чакаецца выступ гісторыка з Беласточчыны Алега Латышонка, канцэрт гарадзенскага барда Уладзіміра Хільмановіча, вядуцца перамовы з беларускім гуртом Людзі на балоце. Арганізатары запэўніваюць што будзе па-святочнаму весела і атмасферна.

sQ-LcfnMQo8

Асноўнай жа матывацыяй адсвяткаваць Дзень Волі ў Кузніцы, з’яўляецца блізказць да мяжы з Беларуссю і Гарадзеншчынай у прыватнасці. Апроч гэтага, на думку гісторыкаў і даследчыкаў, адзін з айцоў-заснавальнікаў БНР Язэп Варонка, паходзіў менавіта з тых мясцінаў. Таму варта было б каб як мага больш беларусаў менавіта з Беларусі, завітала на ўрачыстасці. Падрабязней аб тым як даехаць да Кузніцы Беластоцкай, можна паглядзець на сайце Беларускага Радыё Рацыя. Са святам усіх і Жыве Беларусь!

Ігнат Вітажэнец

 

Падзяліцца:

Каментары