Дзесяць запаветаў жыцця

Дзесяць запаветаў жыцця

1. Малітва – гэта не «запасное кола», якое ты выцягваеш, калі ў цябе непрыемнасці, але «штурвал», які накіроўвае цябе праз іх па правільным шляху.

2. Чаму пярэдняе ветравое шкло машыны такое вялікае, а люстэрка задняга віду
маленькае? Таму, што нашае мінулае не такое важнае, як наша будучыня. Таму глядзі наперад і не спыняйся.3. Сяброўства падобна да кнігі – спаліць можна за секунды, а вось напісанне зойме гады.

4. У гэтым свеце ўсё не трывалае. Калі ўсё добра – цешся, бо так не будзе вечна. Калі ўсё пагана – не турбуйся, гэта таксама доўга не працягнецца.

5. Старыя сябры – золата. Новыя – дыямэнт. Калі знайшоў дыямэнт не забывайся на золата! Бо каб утрымаць дыямэнт патрэбная аснова з золата!

6. Часта, калі мы губляем надзею і думаем, што гэта канец, Бог пасміхаецца згары і
кажа: «Гэта не канец, а наўпрост рэзкі паварот!»

7. Калі Бог вырашае твае праблемы, ты верыш у Яго здольнасці. Калі Бог не вырашае тваіх праблемаў – Ён верыць у твае здольнасці.

8. Сляпы неяк запытаў св. Антонія: «Што можа быць горшым за загубу зроку?» Святы адказаў: «Страта духоўнага зроку».

9. Калі ты молішся за іншых, Бог слухае цябе і бласлаўляе іх. Калі ты жывы, здаровы, шчаслівы і на свабодзе – памятай, што нехта памаліўся за цябе.

10. Занепакоенне не здымае заўтрашніх праблемаў, яно толькі забірае сённешні спакой.

(пераклад з украінскай)

Падзяліцца:

Каментары