Дзьве «Лініі Сталіна» ў кінаклубе на Гістарычнай майстроўні

Дзьве «Лініі Сталіна» ў кінаклубе на Гістарычнай майстроўні

У сераду 20 чэрвеня а 17-00 ў Гістарычнай майстроўні (Сухая, 25) у межах кінаклюбу “Невядомая Беларусь” гісторыка Ігара Кузьняцова адбудзецца паказ і абмеркаваньне 2-х дакументальных фільмаў «Лінія Сталіна: гонар ці ганьба?» (Белсат, 2008), а таксама прэм’ерны прагляд фільму «Лінія Сталіна — Гомельскі рэгіён». Уваход вольны. Шчыра запрашаем!

Будзе магчымасьць задаць пытаньні аўтарам і ўдзельнікам фільмаў, а таксама паўдзельнічаць у віктарыне паводле гомельскага фільму ды гісторыі сталінскіх рэпрэсіяў на Беларусі і выйграць каштоўны прыз: фатаапарат!

30-хвілінны дакумэнтальна-публіцыстычны фільм «Лінія Сталіна: гонар ці ганьба?» прадстаўляе альтэрнатыўны дзяржаўнаму погляд на гісторыю і функцыі ўмацаванага раёну з адыёзнай назвай. Аўтар ідэі і рэжысёр — Уладзімер Самойлаў, апэратар — Галіна Самойлава, кансультант фільм — кандыдат гістарычных навук Ігар Кузьняцоў. Прагляд фільма прысьвечаны пачатку Вялікай айчыннай вайны.

Фільм «Лінія Сталіна — Гомельскі рэгіён» быў зьняты ў 2011-2012 гадах актывістамі кааліцыі “Наша Альтэрнатыва”. Ён заснаваны на ўспамінах жыхароў розных раёнаў Гомельскай вобласьці, якія памятаюць часы сталінскіх рэпрэсіяў, страцілі падчас гэтых рэпрэсіяў сваіх сваякоў. Працягласьць фільму 35 хвілін.

За час здымак аўтары фільму атрымалі дакумэнтальныя паказаньні сьведак ад сотняў жыхароў Гомельшчыны. Грунтуючыся на гэтых ўспамінах пра жахлівыя злачынствы 1930-1953-х гадоў, аўтары фільму сьцвярджаюць, што «Лінія Сталіна» — гэта не абарончы рубеж у Менскай вобласьці, а лінія тэрору і рэпрэсіяў таталітарнай улады супраць уласнага народу, якая прайшла амаль праз кожную сямью і працягваецца да нашых дзён. Прэзэнтацыя фільму адбылася ў Гомелі 19 траўня.

http://represii-by.info

Падзяліцца:

Каментары