Эдуард Лобаў скончыў ліставаньне з судзьдзямі і пракурорамі

Эдуард Лобаў скончыў ліставаньне з судзьдзямі і пракурорамі

Паводле Марына Лобавай, яе сын, палітвязень Эдуард Лобаў, скончыў пісаць скаргі ў пракуратуру і Вярхоўны суд, бо гэтак і не дамогся перагляду сваёй справы, якая з”яуляецца незаконнай.«Сказаў, што больш пісаць нікуды ня будзе. Што гэта ня мае ніякага сэнсу, бо і пракуратура і суды не выконваюць сваіх абавязкаў, і таму марнаваць час на гэта ня варта. Што да скаргі ў камітэт правоў чалавека ААН, то ад такой скаргі ён не адмовіўся. Скарга яшчэ рыхтуецца, я паведамлю, калі гэта будзе зроблена».

Цяпер Эдуард Лобаў чакае ў калёніі сустрэчы з ксяндзом, які яго рэгулярна наведвае, паведаміла Марына Лобава.

svaboda.org

Актывіст «Маладога фронту» Эдуард Лобаў асуджаны на 4 гады нібыта за бойку, якая была правакацыяй спэцслужбаў. Адбывае пакараньне ў івацэвіцкай калёніі.

Падзяліцца:

Каментары