Эдуарду Лобаву пагражаюць новымі крымінальнымі справамі

Эдуарду Лобаву пагражаюць новымі крымінальнымі справамі

Раніцою 5-га лістапада ў кватэру бацькоў Эдуарда Лобава ізноў прыйшлі супрацоўнікі сілавых структур, на гэты раз з АБЭП. Пра гэта прэс-службе Маладога Фронту паведаміла Марына Лобава.

“Супрацоўнікі паспрабавалі прайсьці ў кватэру, – распавядае маці Эдуарда Лобава спадарыня Марына. – Але я запытала ці маюць яны ордэр? Мне адказалі адмоўна і я ім не дазволіла прайсьці. У сваю чаргу я пацікавілася па якой прычыне Эдуарда шукаюць, але мне сказалі “Як вы нам не гаворыце, дык і мы вам ня скажам”. Хаця я лічу, што гэта абуральна, ледзь ні штодня ўламлівацца ў кватэру да людзей нават не паведамляючы па якой прычыне шукаюць майго сына”.

Таксама Марына Лобава адзначыла, што 4-га лістапада Эдуарда шукалі супрацоўнікі Маскоўскага РАЎС, якія паведамілі, што на Эдуарда нібыта ўзбуджана крымінальная справа па арт 206 КК РБ (рабаваньне).

Нагадаем, што актывіст Маладога Фронту Эдуард Лобаў быў вымушаны зьехаць з Беларусі з-за перасьледу з боку беларускага рэжыму. З чэрвеня 2015 года Эдуард Лобаў ваюе супраць расейскіх войскаў на Данбасе.

Падзяліцца:

Каментары