Малады Фронт гэта
ФОТА
АРХІЎ
ГУМАР
ВЫДАНЬНІ МАЛАДОГА ФРОНТУ
ЛЮСТЭРКІ САЙТУ

Лічыльнікі

Каталог TUT.BY
Rating All.BY

На галоўную
АСАЦЫЯЦЫЯ ЭЎРАПЕЙСКІХ УНІВЭРСЫТЭТАЎ ПАЗБАЎЛЯЕ БЕЛАРУСКІЯ ВУЗЫ СЯБРАЎСТВА Ў СВАІХ ШЭРАГАХ

Стыпендыяты праграмы імя Кастуся Каліноўскага пры Урадзе Польшчы зьвярнуліся ў Асацыяцыю Эўрапейскіх Унівэрсытэтаў (The European University Association) з патрабаваньнем абмежаваць сяброўства Гарадзенскага унівэрсытэта ў гэтай асацыяцыі.

Нагодаю сталі шматлікія адлічэньні з ГрДУ імя Янкі Купалы студэнтаў за актыўную грамадзка-палітычную дзейнасьць, татальны кантроль за навучэнцамі і жорсткае абмежаваньне правоў студэнтаў. Так з гэтага ўнівэрсытэту былі адлічаныя моладзевыя лідэры Зарэмбюк Алесь і Скрабутан Яўген.

Падобны крок EAU зрабіла ў дачыненні Беларускага Дзяржаўнага Эканамічнага Універсітэта пасьля адлічэньня з гэтае ВНУ студэнткі Тацьцяны Хомы.

Зварот стыпендыятаў імя Кастуся Каліноўскага

[16 жніўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту