“EUROPEAN AMBASSADORS GOT MISSING TILL IMPRISONED HERE EXISTING!!!”

“EUROPEAN AMBASSADORS GOT MISSING TILL IMPRISONED HERE EXISTING!!!”

Сёньня актывісты “Маладога Фронта” правялі чарговую акцыю ў падтрымку амбасадараў краінаў Эўразьвязу. На плоце амбасады Нямеччыны юнакі вывесілі расьцяжку з надпісам “ EUROPEAN AMBASSADORS GOT MISSING TILL  IMPRISONED HERE EXISTING!!!”, што перакладаецца, як “Эўрапейскія амбасадары зьніклі пакуль тут існуюць зьняволеныя!!!”.   Банэр разьмяшчаўся насупраць лінгвістычнага унівірсітэта, таму сэнс мэсэджа быў зразумелы вялікай колькасьці людзей.

“ Крок эўрапейскіх амбасадараў, што стаўся адказам на беспрэцэндэнтныя дзеяньні беларускага рэжыма, бясспрэчна заслугоўвае павагі. Мы салідарныя з гэтымі мужнымі людзьмі. Амбасадар Вугоршчыны заявіў, што ён не павернецца на Беларусь, пакуль на волю не трапяць усе палітзьняволенныя. Гэтай акцыяй мы ня толькі зьвяртаем увагу беларусаў на беспрэдзел рэжыма, але і зьвяртаемся да амбасадараў іншых краінаў, каб яны далучыліся да заявы спадара Контры, “ — каментуюць маладафронтаўцы.

Нагадаем, што 28 лютага беларускі рэжым прапанаваў прадстаўніку Эўразьвязу і амбасадару Польшчы пакінуць тэрыторыю Беларусі. У адказ на гэта амбасадары краін Эўропы пачалі тэрмінова выязджаць з Беларусі.

Падзяліцца:

Каментары