FIDH патрабуе неадкладна і безумоўна вызваліць Змітра Дашкевіча

FIDH патрабуе неадкладна і безумоўна вызваліць Змітра Дашкевіча

Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH)
Адкрыты ліст Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку
Патрабаванне неадкладна і безумоўна вызваліць Змітра Дашкевіча.

Ваша Высокасць,

Мы пішам, каб выказаць нашу заклапочанасць з нагоды новага расследавання, распачатага супраць грамадскага актывіста, кіраўніка палітычнай арганізацыі “Малады фронт” сп. Змітра Дашкевіча, які 24 сакавіка 2011 г. быў прысуджаны да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму № 13 у Глыбокім, і які, як чакаецца, будзе вызвалены 18 снежня 2012 года.

Як паведамляецца, адміністрацыя папраўчай калоніі № 13 у Глыбокім накіравала ў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь матэрыялы аб пачатку расследавання і магчымага крымінальнага пераследу паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). У выніку, Змітру Дашкевічу пагражае да аднаго года пазбаўлення волі.

Незалежныя назіральнікі і аналітыкі прыйшлі да высновы, што следства, судовае разбяральніцтва і скарга па справе сп. Дашкевіча былі азмрочаныя фундаментальнымі парушэннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека. Абвінавачванні не былі належным чынам правераныя ў ходзе судовага разбяральніцтва, а матэрыялы аб мяркуемай віне Дашкевіча, прадстаўленыя у ходзе слуханняў, не былі даказаныя. Акрамя таго, быў згаданы цэлы шэраг працэдурных парушэнняў падчас расследавання, якія пазбавілі абвінавачаных важных дадзеных; напрыклад, мелі месца парушэнні ў пратаколе канфіскацыі і медыцынскім абследаванні. Больш за тое, яго адвакат настойвае, што ёсць разыходжанні ў паказаннях сведкаў і пацярпелых, таму да іх трэба ставіцца крытычна. Гэтыя недахопы мелі глыбока негатыўны ўплыў на месца Вашай краіны ў міжнароднай супольнасці.

Падчас свайго зняволення сп. Дашкевіч неаднаразова падвяргаўся ціску і катаванням з боку адміністрацый папраўчых установаў, у якіх ён знаходзіўся. У прыватнасці, ён неаднаразова змяшчаўся ў карцэр.

Мы заклікаем Вас спыніць любыя віды пераследу, у тым ліку на судовым узроўні, у дачыненні да сп. Дашкевіча, а таксама ў дачыненні да ўсіх грамадскіх актывістаў, і забяспечыць пры любых абставінах павагу правоў чалавека і асноўных свабодаў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека і міжнароднымі дамовамі, ратыфікаванымі Рэспублікай Беларусь.

FIDH і яе арганізацыі заклікаць Вас:

— спыніць пераслед і судовы пераслед Змітра Дашкевіча, у тым ліку спробы яшчэ больш ізаляваць яго за кошт выкарыстання арт. 411 Крымінальнага кодэкса;

— неадкладна і безумоўна вызваліць яго і іншых палітычных зняволеных у Беларусі;

— паважаць і абараняць правы, гарантаваныя Канстытуцыяй Беларусі, а таксама міжнароднымі і рэгіянальнымі стандартамі, абавязковымі для выканання Беларуссю.

Я вельмі спадзяюся, што Вы прымеце гэтыя просьбы і меркаванні да ведама.

З павагай,

Суэр Белхасэн,
Прэзідэнт FIDH

23 ліпеня 2012 г.

http://spring96.org/be/news/54716

Падзяліцца:

Каментары