АРТУР ФІНЬКЕВІЧ АТРЫМАЎ СВОЙ ПЕРШЫ ЗАРОБАК
|
Свой першы заробак атрымаў адзін зь лідэраў Маладога Фронту, палітзьняволены Артур Фінькевіч. За сем працоўных дзён ліпеня Артуру налічылі сорак тысячаў беларускіх рублёў.
"Як быў выкарыстаны першы працоўны заробак, здабыты на магілёскай будоўлі?" - пацікавілася прэс-служба МФ у Артура.
Артур Фінькевіч : "На сорак тысячаў, заробленыя "трудавым мозолем" (сьмяецца), я схадзіў у сталовую й набыў прадуктаў у інтэрнат. Не складана падлічыць, што за месячны заробак можна тры разы схадзіць у краму. Таму без падтрымкі бацькоў і сяброў тут было б нават не магчыма за гэты заробак пракарміцца.
Нагадаем, што Артур з 29 чэрвеня адбывае двухгадовы тэрмін пазбаўленьня волі ў Магілёве, дзе працуе на будоўлі. З улікам трох месяцаў, якія Артур правёў на "Валадарцы", тэрмін ягона зьняволеньня завяршаецца 9 сьнежня 2007 году. Але Артур спадзяецца, што пасьля амністыі, якая павінна быць прынятая Палатаю Прадстаўнікоў у кастрычніку, яго вызваляць у гэтым годзе.
[17 жніўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |