Малады Фронт гэта
ФОТА
АРХІЎ
ГУМАР
ВЫДАНЬНІ МАЛАДОГА ФРОНТУ
ЛЮСТЭРКІ САЙТУ

Лічыльнікі

Каталог TUT.BY
Rating All.BY

На галоўную
ПРАВААБАРОНЧЫ ЦЭНТР ВЯСНА ЗАНЕПАКОЕНЫ СПРАВАЙ ФІНЬКЕВІЧА

Праваабаронцы патрабуюць спыніць крымінальны перасьлед актывіста Маладога Фронту й заклікаюць сусьветную супольнасьць выкарыстаць усе механізмы для аказаньня міжнароднага ціску на беларускі рэжым. Нагадаем, што маладафронтаўцу пагражае да 12 гадоў турэмнага зьняволеньня.

"Праваабарончы цэнтр "Вясна" пратэстуе супраць таго, што крымінальны перасьлед у сёньняшняй Беларусі выкарыстоўваецца рэжымам Аляксандра Лукашэнкі як сродак барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумцамі. Мы вымушаныя канстатаваць, што Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь стаў інструментам для ажыцьцяўлення палітычных рэпрэсіяў у краіне." - гаворыцца ў адмысловай заяве праваабаронцаў.

Асаблівую занепакоенасьць Праваабарончага цэнтру "Вясна" выклікае лёс моладзевага актывіста Артура Фінькевіча, які з 30 студзеня 2006 году знаходзіцца пад вартай у СІЗА. Артур быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за напісаньне палітычных графіці ў Менску. Ён абвінавачваецца адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь - ч.2 арт. 339 (злоснае хуліганства) і ч.3 арт. 218 (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасьці). Па апошнім артыкуле Артуру пагражае пазбаўленне волі ад 7 да 12 гадоў, прычым па дадзеным артыкуле вынясенне прысуду з адтэрміноўкай выкананання не прадугледжваецца. Матэрыялы крымінальнай справы ўжо перададзеныя ў суд, які павінен адбыцца на працягу наступнага месяца.

[18 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту