MFront.net/FM — Радыё МФ


MFront.net/FM — Радыё МФ

Малады Фронт вітае Вас на абноўленай старонцы “Радыё МФ”!
Гэта ня радыё ў яго сапраўдным аналягавым прадстаўленьні, але станцыя, якая вяшчае ў інтэрнэце. Мэта праекту — аб’яднаць прыхільнікаў беларушчыны, стварыць музычны ды інфармацыйны канал з музыкай і перадачамі па-беларуску.

Радыёканал пакуль знаходзіцца ў распрацоўцы, працуе ў тэставым рэжыме, цяпер там круціцца толькі беларуская музыка.

Мы верым, што музыкі з гітарамі на сцэнах маюць уплыў большы за палітыкаў. Тым больш беларускіх. Таму робім акцэнт на аўдыё.

Мы верым у беларускіх музыкаў.

Мы верым, што калі ідэя вартая існаваньня, мы знойдзем і слухачоў і ахвочых дапамагаць у стварэньні радыёперадач. Ідэі жывуць пакуль за іх і за імі стаяць людзі.

Давайце разам абмяркуем у камэнтарох, што мусіць быць у гэтым разьдзеле й ці патрэбны наогул ён сайту. Паведамляйце, калі ласка, якую б музыку вы хацелі пабачыць і пачуць?


Гісторыя задумы

Раней, колькі год таму, у гэтым падзеле сайту былі зьмешчаны музычныя mp3-файлы некаторых музычных гуртоў. Сьпевы можна было праслухаць. Нейкі час нават спампаваць. Але толькі ў дэманстрацыйным варыянце, для азнаямленьня і ў нізкай якасьці (112-128 кбіт/с), што дарэчы добра ўплывала на хуткасьць онлайн-загрузкі файлаў.

Першапачатковая мэта падзела была ў пашырэньне вядомасьці беларускае музыкі, музычнай культуры ды азнаямленьне моладзі з сучаснымі плынямі ў музычным мастацтве Беларусі.

Такі падыход меў недахопы. Тэхнічныя: трэкі не пераключалася, калекцыя музыкі займала шмат месца на сэрверы. Сэнсоўныя: падзел меў мала слухачоў і мы ўжо маем шыкоўны музычны партал беларускай музыкі, маем музычныя сховішчы Яндэкс.Музыка, soundcloud ды іншыя. Няма сэнсу ствараць новае.

Зважаючы на гэтыя нюансы, нашае сховішча музычных файлаў на сайце мф было ліквідавана. Замест яго зьявіўся сьціплы, але моцны струмень інтэрнэт-радыё.

Радыё Маладога Фронту

Нашае інтэрнэт-радыё можна слухаць праз сайт, альбо праз аўдыё-плэер. У другім выпадку Вам трэба спампаваць плэйліст-файл.

Радыё МФ | MF - FM

Граць Паўза

Раім таксама

Зьвярніце ўвагу на больш пасьпяховыя беларускамоўныя праэкты інтэрнэт-радыё. Напрыклад гэтыя:

Радыё Brutto | Будзь смелым!

Граць Паўза

Радыё Сталіца | Слухай Любімае

Граць Паўза

Еўрарадыё | Belarus, Rock, Alternative

Граць Паўза

NB! Радыё Сталіца і Еўрарадыё дасяжныя па гасцявым доступе ByFly.


Музыка прадстаўлена выключна для азнаямленьня й прыватнага праслухоўваньня, у нізкай якасьці. Тыражаваньне ды любое іншае камэрцыйнае выкарыстаньне катэгарычна забаронена й перасьледуецца па закону дзяржавай і апазыцыяй.

Малады Фронт раіць набываць дыскі беларускіх гуртоў і падтрымліваць такім чынам беларускую культуру.

Падзяліцца:
Каментары

  1. abaronca (Feb 02, 2012:14:09)Адказаць

    Па-мойму супер! Ідэя абалдзенная! А тое ўсе па кантактах слухаюць ды па кантактах, хачу на родным сайце! 🙂

    • Michail Vashkevich-Bulgaria. (Aug 31, 2012:21:45)Адказаць

      Michail Vashkevich-Bulgaria;
      Паважаны Міхайла, дзень добры, буду пісаць на рускай мове дзеля таго, каб больш хто ў Сафіі без талмача прачытаў гэтыя радкі. Ну, а для Вас гэта звычна.
      Уважаемые соотечественники и милые сердцу коллеги в Союзе писателей Болгарии – гости сайта…

      [Адмін: рэшта камэнтара выдалена, бо напісана ўсё было не патэме й з недарэчным самапіярам]

  2. Frontavec (Feb 02, 2012:20:52)Адказаць

    “МутнаеВока” ў студыю

    Адмін: Ок. Паставіў на запампоўку, хутка будзе дасяжна тут:
    http://mfront.net/FM?p=mvoka

  3. Aleks ROCKER з Гомелю (Feb 02, 2012:21:27)Адказаць

    а калі сам ствараю і запісваю беларускамоўныя песьні, то можна вам дасылаць спасылкі, каб яны потым трапілі ў ваш музычны спіс?

  4. Aleks ROCKER з Гомелю (Feb 02, 2012:21:28)Адказаць

    а калі сам ствараю і запісваю беларускамоўныя песьні, то можна вам дасылаць спасылкі, каб яны потым трапілі ў ваш музычны спіс?

    • Caesar (Feb 02, 2012:21:40)Адказаць

      Aleks, безумоўна можна! дасылайце.

      Патрабаваньні да mp3-файлаў (гэты абзац перадусім для адмінаў сайту):

      1) імёны файлаў мусяць быць на лацініцы й пажадана без прабелаў, каб у адрасным радку нармалёва адлюстроўвалася нешта накшталт sitename.net/FM/muz_-_front.mp3
      2) ID3-тэгі песень мусяць быць запісаны ў кадыроўцы юнікод (utf8). Калі гэта ня так, можна скарыстацца адпаведнымі праграмамі, накшталт TagScanner’а.

  5. МФ (Feb 03, 2012:23:34)Адказаць

    Была бы вельмі прыемна калі пускалі навіны па радые МФ

  6. MIKOJIA (Feb 04, 2012:10:56)Адказаць

    Дарэчы, МутнаеВока, неблагi такi гурт. Шкада, што не чуў раней. Задаволены. Дзякуй. Добрая iдэя.

  7. libertarian (Jul 28, 2016:07:06)Адказаць

    Мэта праекту – сабраць вакол сябе прыхільнікаў правацэнтрысцкіх ідэяў
    >а давайце з гэтай нагоды не будзем замыкацца ў сабе і аб’яднаемся з правацэнтрыстамі свету, то бок дадзім замежнай музыкі? вядома ж, каб беларускай было 80% :))

    • TT-43 (Jul 28, 2016:07:55)Адказаць

      Наконт першага — годная заўвага. згодны, выправілі ў тэксце) Мэта — аб’яднаць вакол сябе прыхільнікаў беларушчыны 🙂
      Наконт небеларускай музыкі — трэба падумаць. Неўзабаве дададзім галасаванне на сайт і пабачым 🙂

  8. змагар (Jul 28, 2016:09:52)Адказаць

    ацтой. мф-лохі

  9. Viktus (Jul 29, 2016:12:45)Адказаць

    Пры праслухоўваньні ў АІМР шмат якія трэкі з паламанымі тэгамі. А наўвогуле — малайцы! Жыве Беларусь!

    • Рэдактар (Aug 15, 2016:17:09)Адказаць

      Так, працуем над гэтым. Дзякуй! Трэкі ў кадыроўцы віндаўса. Але перавядзем у юнікод неўзабаве.
      Жыве вечна!

  10. Renessaince (Aug 02, 2016:15:40)Адказаць

    У выніках галасаваньняў гэта што такое: «(31%, 47 голас(ов))»? Якіх шчэ «голасов»?

  11. Renessaince (Aug 02, 2016:15:45)Адказаць

    Да сьпісу беларускіх радыёстанцыяў у інтэрнэце радыё «Культура»: http://radiokultura.by/

  12. Renessaince (Aug 10, 2016:13:29)Адказаць

    І радыё «Brutto» не працуе.

    • Адмін (Aug 25, 2016:14:23)Адказаць

      Гэта ўжо, не да нас, а да сервера радыё «Brutto». Яно адтуль транслюецца. Відаць былі часовыя праблемы.