Запрашаем слухаць радыё МФ

Запрашаем слухаць радыё МФ

Малады Фронт запускае ўласны канал інтэрнэт радыё «MF-FM». Запрашаем азнаёміцца і быць на хвалі твайго фронту!
Вітаем вашу крытыку, бо яна дапаможа нам ісьці да лепшага.

Сёньня, у гадавіну прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце, запускаем беларускі радыёканал ў інтэрнэце.

Маем амбіцыі адкрыць звычайную радыёстанцыю. Нават тэхнічна гэта магчыма ўжо зараз (праўда, на жаль, не з Беларусі). Але не маем пэўнасьці, ці трэба такое каму. Мы ня ведаем сытуацыю ў гэтай сфэры, гэта новы досьвед для нас. Таму на дадзены момант нашая мэта запусьціць сьціплы, але паўнавартасны праект радыёстанцыі «MF-FM» у інтэрнэце, і паглядзець, як адрэагуе на гэта мэтавая аўдыторыя.

Хочам бачыць адметнасьцю нашага радыёканала беларускасьць і прынцыповасьць. Маем на сэрвэры і будзем прайграваць толькі беларускую музыку, без дэфініцыі па мове, але толькі выканаўцы з Беларусі. Плянуем разьмяшчаць толькі якасныя песьні. Мы лічым, што нашая краіна мае дастаткова музыкаў розных стыляў і іх часта незаслужана абыходязць увагаю.

Радыё пакуль працуе ў тэставым рэжыме: цяпер там круціцца толькі музыка. Але неўзабаве дададзім аўдыяперадачы. Таксама раім вам слухаць іншыя годныя радыёстанцыі краіны. Падрабязьней глядзіце на адмысловай старонцы http://mfront.net/fm

Спадзяемся на вашыя водгукі. Слухайма! 🙂

Падзяліцца:

Каментары

  1. кастусь (Jul 28, 2016:17:29)Адказаць

    Дзякуй Вам! Прыемна пачуць беларуска-ліцьвінскае сапраўднае радыо!