ФОТАВЫСТАВА "ЗА СВАБОДУ І НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ"
24 жніўня адбудзецца адкрыцьцё фотавыставы "За свабоду й Незалежнасьць" - дакумэнтальнай фотакронікі падзеяў вясны 2006 году.
Фотавыстава мае на мэце узнавіць падзеі вясны 2006 году зь яе насычанай выбарчай кампаніяй, выбарамі, Плошчай, акцыямі пратэсту. Выстава складзеная са здымкаў фатографаў і фотамастакоў, якія былі самімі ўдзельнікамі падзеяў: Вікторыі Баранавай, Івана Голуба, Макса Жарына, Марата Сеттарова, Тацяны Гаўрыльчык, Юліі Дарашкевіч, Сяргея Коваса, Сяргея Серабро, Яўгена Законьнікава, Ігар Крашэўскага й іншыя.
Фатаграфіі згрупаваныя на вялікіх аркушах, кожны зь якіх паказвае той ці іншы аспэкт вясновага змаганьня: сустрэчы выбарнікаў з Аляксандрам Мілінкевічам, 19 сакавіка - дзень выбараў прэзыдэнта, 20 сакавіка - масавая акцыя пратэсту, намётавае мястэчка, 25 сакавіка - дзень Незалежнасьці, які скончыўся крывавым зьбіцьцём мірных дэманстрантаў, 26 красавіка - Чарнобыльскі шлях, 1 траўня - акцыя "За справядлівасьць".
У адкрыцьці выставы прыме ўдзел лідэр аб'яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч.
Адкрыцьцё фотавыставы "За Свабоду й Незалежнасьць" пройдзе 24 жніўня ў 18:00 на Сядзібе Партыі БНФ і стане пачаткам восеньскай кампаніі аб'яднаных дэмакратычных сілаў.
[17 жніўня 2006]
Паводле milinkevich.org |