Фотападборка ад Салігорскага МФ: Бел-чырвона-белыя сьцягі

Фотападборка ад Салігорскага МФ: Бел-чырвона-белыя сьцягі

Сёньня гадавіна рэфэрэндума 1995 года, калі бел-чырвона-белы сьцяг і герб “Пагоня” перасталі быць дзяржаўнымі.  Тым ня менш, на працягу ўсяго гэта часу, нацыянальныя сымбалі рэгулярна зьяўляюцца на вуліцах беларускіх гарадоў. Салігорск ніколі не быў выключэньнем. Мы прапаноўваем паглядзець, як і калі БЧБ лунаў у нашым горадзе, тады, калі стаў фактычна забароненым.

Беларускі Незалежны Прафсаюз ад 90-х мае эмблему з бел-чырвона-белымі колерамі. Сьцяг можна пабачыць у галоўным будынку Беларуськалія і на ўсіх мерапрыемствах прафсаюза.

Штогод напрыканцы лістапада ў Слуцку адбываеце мітынг, прысьвечаны ўгодкам Збройнага Чына. Многія салігорцы бяруць удзел. Натуральна, пад бел-чырвона-белым сьцягам.

 

Падчас моладзевай галадоўкі пратэсту ўвесну 2006 года, бел-чырвона-белы сьцяг лунаў на адным з будыкаў у цэнтры горада на працягу 9 дзён.

Спробы ўладаў яго сарваць былі неўдалымі

Салігорскі Малады Фронт рэгулярна вывешваў бел-чырвона-белыя сьцягі на вуліцах горада. 14 траўня 2008 году, акурат у гадавіну рэфэрэндума, адбылася ад з найбольш маштабовых акцыяў.

Езьдзілі маладафронтаўцы па горадзе і на роварах

і хадзілі пешшу

Запускалі на балёніках

Бралі ўдзел у марафоне

Арганізоўвалі конкурсы малюнкаў

Выходзілі на акцыі

Малявалі графіці

Адзначалі Дзень Горада

Куды ж без руднікаў?)

і нават выканкаму

 

 

Падзяліцца:

Каментары

  1. Павел (May 15, 2013:17:27)Адказаць

    Нажаль у нашым горадзе такія акцыі не праводзяцца.

    • Роман (May 16, 2013:18:15)Адказаць

      Ну так трэба правясці)