Фотапаляваньне “Cьвятло у цемры”

Фотапаляваньне “Cьвятло у цемры”

Зьбірай каманду сяброў, знаходзь фоцік і натхненьне! Мы запрашаем цябе прыняць удзел у фотапаляваньні “Cьвятло ў цемры” з 12 па 30 лістапада.

Як будзе адбывацца гульня?

Каманды (а каманда можа быць нават з аднаго чалавека) атрымаюць шэраг заданьняў, на якія трэба зрабіць мастацкія фотаздымкі і запампаваць іх на сайт. Пасля, судзьдзі ацэняць іх і вызначаць пераможцу.

Уся неабходная інфармацыя знаходзіцца тут. Напачатку сьнежня ўдзельнікі і арганізатары зьбяруцца разам, каб пазнаёміцца, узнагародзіць пераможцаў і абмеркаваць гульню.

Відэа-ролік па працы з сайтам:

Аб чым будзе гульня?

Мы прапаноўваем зірнуць праз прызму творчасьці на дзьве духоўныя рэчаіснасьці, што ўплываюць на кожнага з нас: хрысьціянства, якое дае нам надзею, і камунізм, які дагэтуль атручвае нашу краіну.

Пытанні можна пакідаць тут, дасылаць на upralomie@gmail.com ці задаваць асабіста агранізатарам Укантакце.

Падзяліцца:

Каментары