Галадоўка ў XXI стагодзі?

Галадоўка ў XXI стагодзі?

Маладафронтаўцы заклікаюць менчукоў не быць абыякавымі да лёсу палітвязьняў, што яшчэ працягваюць знаходзіцца  у турмах, а прыватна да Зьміцера Дашкевіча, лідэра моладзевага руху, каторы цяпер 3-ці дзён галадае у горацкай калоніі.

Менскія актывісты Маладога Фронту раздалі некалькі соцен улётак з заклікам да жыхароў гораду Менску напісаць ліст у падтрымку Зьміцера Дашкевіча кіраўніку калоніі №9 – Кавалёву А.М.

Акцыю каментуе вызвалены “дзекабрыст” палітвязень Уладзімір Яроменак:

Я ведаю, што такое турма. Я паважаю Зьмітра за ягоную мужную і прынцыповую пазіцыю. Зьміцер мусіць ведаць, што ён ні адзін.
І я ў сваю чаргу, як той, хто вышаў на свабоду, зраблю ўсё магчымае, каб пабачыць Дашкевіча тут, побач з сабою.  Тым болей пасля таго як вызваліліся яшчэ 11 вязьняў мы чакаем Зьміцера дом
а.“

Зьміцер Дашкевіч аб’явіў адвакату, што з 12 верасня  распачынае галадоўку, якая будзе цягнуцца да моманту выканання адміністрацыяй калоніі наступных патрабаванняў:

1) забеспячэнне нармальных бытавых умоваў у ШЫЗА, дзе хлапец апынуўся адразу пасля выхаду з ПКТ (памяшканне камернага тыпу) 10 верасня і дзе прабудзе да 17 верасня. Зараз палітвязень вымушаны кругласуткова знаходзіцца ў камеры, тэмпература ў якой такая ж, як і на вуліцы. Хлопцу забаранілі браць у ШЫЗА што-небудзь, апроч апранутай на яго турэмнай робы– такім чынам, укрыцца на ноч няма чым.
2) вяртанне Бібліі палітвязню.

Нагадаем, маладафронтаўцы Дашкевіч і Лобаў былі прэвэентыўна затрыманыя за дзень да Плошчы —18 сьнежня 2010. Актывістаў асудзілі 24 сакавіка 2011 года да арыштаў нібыта за зьбіцьцё двух грамадзянаў. Старшыня МФ Зьміцер Дашкевіч атрымаў 2 гады калёніі агульнага рэжыму. У 2006 годзе Дашкевіч ужо быў асуджаны на 1,5 гады пазбаўленьня волі па антыканстытуцыйным артыкуле 193-1 за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Падзяліцца:

Каментары