Гомель: ШОС!

Гомель: ШОС!

Гомельскія маладафронтаўцы распаўсюдзілі ў горадзе надпісы ШОС.

Маладзёны імкнуцца праз надпісы й графіці дагрукацца ўрэшце рэшт да сэрцаў людзей. Як публікаваў mfront.net, нядаўна гамельчукі распаўсюдзілі ў горадзе графіці “Свабоду палітвязьням”.

Задача маладафронтаўцаў – абараніць сваіх сяброў, быць цьвёрдымі ў сваіх перакананьнях і заўжды казаць толькі тое, што думаем. Ідзе вайна, якую распачаў рэжым. Інфармацыйная вайна. Вайна за нашых паплечнікаў.

Усе аргументы супраць палітычных графіці блякнуць побач з позіркам дарагіх вачэй з-за кратаў судовай клеткі.

Фотаздымкі:

Падзяліцца:

Каментары