Гомельскія маладафронтаўцы наведалі Паўла Севярынца

Гомельскія маладафронтаўцы наведалі Паўла Севярынца

  27 ліпеня гомельскія маладафронтаўцы ездзілі ў Віцебск каб наведаць заснавальніка Маладога фронту, а зараз сустаршыню партыі БХД Паўла Севярынца. Вось што распавялі хлопцы па прыездзе з Віцебшчыны:

— У Віцебск мы паехалі каб падтрымаць Паўла перад тым, як яго размяркуюць на хімію. Мы былі вельмі рады бачыць Паўла Канстанцінавіча. Ён сустракаў нас вельмі радушна, частаваў гарбатай і печывам, мы шмат размаўлялі пра сучасныя падзеі краіны і свету. Пасля размовы Павал паказаў нам горад, распавёў пра гісторыю Віцебску,пра яго гістарычныя і сучасныя асабліваці. Нас ўразіла тое, як добра ён ведае гісторыю роднага гораду.

у Віцебску

— Нам было вельмі прыемна бачыць, што Павал трымаецца вельмі бадзёра і пазітыўна.  У нас засталіся вельмі добрыя ўраджанні ад паездкі на Віцебшчыну, негледзячы на цяжкія пераезды і пераследы падчас нашага знаходжання ў Віцебску, – распавялі Андрусь Цянюта і Сяржук Саладухін.

 Так сама падчас паездкі ў Віцебск у гомельскіх маладафронтаўцаў адбылася сустрэча з мясцовымі сябрамі Маладога фронту.

Падзяліцца:

Каментары