Горкі: калёнія помсьціць за дапамогу палітвязьню

Горкі: калёнія помсьціць за дапамогу палітвязьню

Зьняволены, каторы паведаміў журналістам аб накіраваньні Дашкевіча ў ШЫЗА, таксама кінуты ў карцар.

Вязень горацкай турмы Руслан Ладноў на два тыдні быў зьмешчаны ў штрафны ізалятар. Руслана накіравалі ў ШЫЗА адразу пасьля ягонага званка (дазволенага) праз тэлефонны аўтамат Паўлу Севярынцу, катораму Руслан распавёў аб накіраваньні Зьмітра Дашкевіча ў ШЫЗА за адмову мыць прыбіральню.

Пасьля вызваленьня з ШЫЗА Руслана пазбавілі права атрымліваць перадачы й накіравалі ў самы горшы, як лічыцца ў Горках, атрад №13 — у ім вязьням забаронена свабодна хадзіць па зоне.

Аб рэпрэсіях у дачыненьні Руслана паведаміла Насьце Палажанцы маці зьняволенага Сьвятлана Ладнова. Маці вязьня абураная фактам зьбіцьця людзей у калёніі ў Горках. Спадарыня Сьвятлана апавядае пра практыку зьбіцьця зьняволеных калёніі наўпрост у памяшканьнях ШЫЗА.

Асудлжаны па крымінальнай справе за хуліганства  Руслан Ладноў, як і Зьміцер Дашкевіч, знаходзіцца ў калёніі Горках. Адміністрацыя калёніі помсьціць вязьню за тое, што ён уступіўся за Зьмітра Дашкевіча й перадаў інфармацыю аб свавольствах  у калёніі журналістам.

 

Як стала вядома 29 чэрвеня, амаль адразу пасля этапаваньня Дашкевіч апынуўся ў штрафным ізалятары, бо адмовіўся па загадзе мыць турэмную прыбіральню. Такі загад адміністрацыі, варта зазначыць, быў неправамоцны і Зьміцер не абавязаны быў яго выконваць.

Дашкевіч асуджаны на два гады калёніі за злоснае хуліганства. Нібыта ён разам з Эдуардам Лобавым за дзень да выбараў зьбіў двух мінакоў.

Падзяліцца:

Каментары