Гадавіна Дня сьцягу. Мінуў месяц

Гадавіна Дня сьцягу. Мінуў месяц

Мінуў месяц з дваццатай гадавіны Дня сьцягу — 19 верасьня. У гэты дзень маладафронатаўцы ўзьнялі сьцягі ў шасьці гарадах краіны. У сталіцы не адбылося без затрыманьняў. Толькі нядаўна ўдалося атрымаць здымкі, зробленыя месяц таму ў Менску.

Праз некалькі дзён пасьля вызваленьня Ўладзімера Яроменка, юнак аднавіў фотаздымкі сьцягу, каторыя зрабіла 19 верасьня Наста Палажанка.

Як распавёў Уладзімер Яроменак, 19 верасьня — У дзень сьцягу — ён вывесіў нацыянальны сьцяг на будынку ля галоўнай плошчы беларускай сталіцы. Некаторы час на літарах “Horizont”, каторыя добра бачны з Кастрычніцкай плошчы, вісеў бел-чырвона-белы сьцяг. Спусьціцца долу без прыгодаў маладафронтавец, на жаль, ня змог — “З даху заўважыў, што ў двары мяне ўжо чакаў “бобік”. Спрабаваў адыйсьці іншым шляхам, але марна.”

Маладафронтаўца абвінавацілі ў “парушэньні парадку правядзеньня й арганізацыі масавага мерапрыемства — ч.3. арт. 23.34 КаАП РБ. Што за масавае мерапрыемства з удзелам аднаго чалавеку на даху і якім чынам Уладзь парушыў парадак яго арганізацыі — застанецца загадкаю. І толькі беларускі суд і сьведкі зь ліку міліцыі могуць раскрыць гэтую таямніцу.

Падзяліцца:

Каментары