Гадавіна Плошчы. Гісторыя паўтараецца

Гадавіна Плошчы. Гісторыя паўтараецца

Гадавіна Плошчы 19 сьнежня выдалася надзвычай жорсткай. Грамадзкая супольнасьць імкнулася без маштабовых акцыяў адзначыць угодкі масавых арыштаў. Але з боку рэжыму на гэтую мінімальную актыўнасьць грамадзтва былі кінуты да жаху паскудныя мэтады й сродкі.

Зьнічкі на плошчы Незалежнасьці ды ў іншых месцах праспэкту Менска пачалі зьяўляцца яшчэ зраніцы. Бліжэй да вечару пачаўся жах: многіх, хто проста гуляў па гораду, затрымалі. Супрацоўнікі спэцслужбаў білі удзельнікаў акцыі ледзь не на прыступках Чырвонага касьцёлу. Дасталося таксама і вернікам, каторыя нават не плянавалі прымаць удзел у акцыі.У той жа час перастаў працаваць сайт Маладога Фронту. Аднак самае паскуднае вырадкі зь ліку лукашыстаў зрабілі з украінскімі актывісткамі FEMEN, каторыя раніцай удала зладзілі акцыю “КГБацька”.

Былыя палітвязьні ізноў апынуліся арыштаванымі ў той жа дзень, на тым жа месцы. Маладафронтавец Уладзімер Яроменак ізноў будзе сустракаць Новы год за кратамі.

На жаль, можна казаць, што сёлета Плошча паўтарылася. Не ў такіх маштабах, калі ўлічваць колькасьць удзельнікаў, але з такімі ж судамі, арыштамі, катаваньнямі…

PS У хуткім часе адновім цалкам працу сайта й напоўнім яго навінамі.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Ініцыятыва "Нельга забыць" (Dec 22, 2011:08:40)Адказаць

    И за што хлопцаў забралі? За малітву! Тры разы лез гэты Грышчанка да Ўладзя Яроменкі і ўсе ж такі схапілі.Макаева выхапілі, калі той спяваў “Божа, я малюся за Беларусь”. Нелюдзі! Нічога святога ў іх не засталося. Мы ім кажам -гэта жа тэрыторыя касцела і людзі прыйшлі сюды маліцца, а Барсукоў з Грышчанкам -халуі з халуеў — ходзяць і выглядаюць каго цягнуць. Ну нічога — галоўнае малітва адбылася — аж дзве — адна ў касцела, а другая каля помніка арханелу Міхалу. Дзякуй усім тым, хто не пабаяўся і прыйшоў да касцела. Будзем спадявацца, што святары-каталікі зробяць заяву наконт разгона малітоўнікаў на тэрыторыі касцела. Мы яшчэ раз убачылі, што гэтая ўлада ад Д’ябла. Будзем змагацца! Верым! Можам! Пераможам!