Галасуем за МФ на выбарах у Моладзевую палату!

Галасуем за МФ на выбарах у Моладзевую палату!

Сёньня Моладзевая палата пры Менскім гарадзкім Савеце дэпутатаў распачынае праймэріз, у каторым удзельнічае маладафронтавец Раман Пратасевіч.

Маладафронтавец Раман Пратасевіч вырашыў удзельнічаць у выбарах у Моладзевую палату ад імя Маладога Фронту, каб яшчэ адным легальным спосабам данесьці сваю пазыцыю да мэтавай аўдыторыі МФ.

Малады Фронт не разьлічвае асабліва на вынікі галасаваньня, бо лічыць Палатку моладзевую пры менскім гарсавеце бутафорнай — чаго варты хаця б той факт, што выбары ў яе манапольна, без удзелу іншых моладзевых арганізацыяў, праводзіць Менскі БРСМ. Тым ня менш, Малады Фронт імкнецца такім чынам яшчэ раз узьняць пытаньне неэфэктыўнасьці моладзевай палітыкі, паназіраць за працэсам ды паўдзелльнічаць у сустрэчах з школьнікамі.

Выбары ў Моладзевую палату 3-га скліканьня праходзяць у два этапы. Першы этап адбываецца ў выглядзе Моладзевых праймэрыз. Кожны ахвочы можа падаць сваю заяўку для удзела. З 5 па 9 сьнежня шляхам галасаваньня будуць вызначаны тры пераможцы ў кожнай выбарчай акрузе. На другім этапе гэтыя пераможцы атрымаюць магчымасьць правесьці агітацыю сярод школьнікаў сваёй акругі. Другі этап завяршаецца 24 сьнежня — адзіным днём галасаваньня, калі вучні 9-11 клясаў вызначаць 57 чальцоў Моладзевай палаты пра Мінгарсавеце.

Галасаваньне адбудзецца на сайце http://mp2011.by/.
Заклікаем вас патрымліваць Рамана Пратасевіча! Юнак балятуецца па ўсходняй выбарчай акрузе, першамайскі раён г. Менску. У падтрымку маладафронтаўца ўжо выступіла супрацоўніца ідэялагічнага адзьдзелу Міністэрства адукацыі.:-)  Цяпер Ваша чарга!

Падзяліцца:

Каментары